Categories: Грамадства

Лукашэнка пагражае прадпрымальнікам, якія будуць удзельнічаць у забастоўках

18 лютага на нарадзе, дзе прысутнічалі чыноўнікі і прадпрымальнікі, Лукашэнка заявіў  апошнім: “Мяне не трэба пужаць. Калі хтосьці з вас пачне баставаць, я выдам такі ўказ, што вы ўжо не зможаце выйсці на працу не толькі на сваёй гандлёвай кропцы, але ні ў адным месцы краіны”. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Пытанні, якія абмяркоўваліся на сустрэчы, датычыліся зменаў у заканадаўстве для прадпрымальніцкай дзейнасці. Адно з самых балючых пытанняў для ІП – новыя правілы сертыфікацыі для вырабаў лёгкай прамысловасці – працэдура атрымання сертыфікатаў працяглая і затратная, на 80% атрымаць сертыфікаты наогул немагчыма. Некалькі разоў прадпрымальнікам удавалася адтэрмінаваць увядзенне новых правілаў у межах Мытнага саюза, але падобна, што з прыняццем новага ўказа сертыфікацыя стане абавязковай. Прадпрымальнікі звярнуліся з просьбай, каб для пачатку суправаджальныя дакументы ўводзіліся на адну-дзве групы тавараў, а пасля стварэння ўмоваў для таго, каб ІП маглі закупляць тавар з дакументамі, пераводзіць астатнія групы.

Сустаршыня «Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва» Віктар Маргелаў мяркуе, што многія індывідуальныя прадпрымальнікі негатыўна адрэагуюць на падпісанне ўказа «Аб некаторых пытаннях рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі». Праект указа дапрацуюць на працягу месяца.

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

3 гадзіны ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

5 гадзін ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

4 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

1 тыдзень ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago