Пакуль паэты набіраюцца натхнення, у межах кампаніі “Наша мова” абвяшчаецца інтэрнэт-віктарына – “Ведай мову”.
Віктарына не простая: “гугл” вам не дапаможа, пытанні будуць звязаны з праблематыкай мовы, яе гісторыяй.
Пытанні віктарыны будуць апублікаваны акрамя сайту, ў суполцы “Укантакце” – “Наша мова”.
Першыя тры самыя разумныя і мазгавітыя беларусы атрымаюць у якасці прызоў флэшкі рознай ёмкасці.
Віктарына будзе працягвацца да заканчэння прыёму вершаў на конкурс “Берасцейскі ВЕРШнік” (да 20-га сакавіка, 23-59).
Ведайма і шануйма родную мову!
ПЫТАННІ ВІКТАРЫНЫ