Грамадства

Навучанне за мяжой. Польшча

  • Сёння мы ў гасцях у дзяўчыны , якая не пабаялася кінуць вучобу ў Брэсцкім ВНУ на трэцім годзе навучання і з’ехала вучыцца ў Польшчу. Пра ўсі цяжкасці, якія давялося прайсці, пра плюсы і мінусы такога рашэння нам раскажа студэнтка Вроцлаваўскага университа – Ганна Макарук.

    – Ганна, як табе прыйшла ў галаву ідэя кінуць вучобу ў Брэсце і з’ехаць у Польшчу?

    – У адзін час я зразумела, што ў мяне за плячыма ўжо 3 курса Брэсцкага педагагічнага універсітэта , як “раптам” я вырашыла паехаць вучыцца ў Польшчу. Зразумела, гэта адбылося не выпадкова. Я дастаткова доўга планавала гэты цяжкі і адказны крок, сама займалася падрыхтоўкай патрэбных дакументаў, параллельна вучыла мову і выязджала на разнастайныя семінары і трэнінгі ў Польшчу. Шмат інфармацыі глядзела ў інтэрнэце. Гэта не самы лёгкі працэс, але калі ставіш перад сабой пэўныя мэты – дакладна ведаеш да чаго ісці. А тут я для сябе перспектыў не бачыла …

    Не шкада было страціць тры гады навучання? Столькі часу і нерваў …

    – Вядома, можна сказаць, што я страціла 3 гады. Але я не разглядаю гэта як страту. За гэтыя тры гады я шмат чаму навучылася, а менавіта – жыць і змагацца да канца. Юнакі і дзяўчаты, якія выязджаюць у Польшчу ў 17-18 гадоў, сустракаюцца з рознага выгляду праблемамі, такімі як самастойнае жыццё і адказнасць за прыняцце рашэнняў. І ўсё гэта на фоне сур’ёзнай і карпатлівай вучобы! Не ўсе гэта вытрымліваюць, не ўсім атрымоўваецца патрапіць у гэты вір падзей і застацца ў ім. А ў мяне ўжо быў добры вопыт.

    – А беларусам цяжка ўвогуле з’ехаць вучыцца ў Польшчу?

    – У Польшчу паехаць вучыцца для нас, заходніх беларусаў, куды прасцей, чым у якую-небудзь іншую краіну ЕС. За гэта трэба сказаць вялікі дзякуй нябожчыку Леху Качыньскаму, прэзідэнту Польшчы, які прапанаваў увесці карту паляка, тым самым проста адкрыў нам вароты ў Еўропу.

    – Добра , а чаму менавіта універсітэт ва Вроцлаве ?

    – Што тычыцца горада, ВНУ і спецыяльнасці, так ужо здарылася, што я паслухала рады не мамы з татам, а сваёй настаўніцы польскай мовы. Менавіта яна параіла мне паехаць ва Вроцлаў. Што ж, а універсітэт з маёй спецыяльнасцю (ангельская філалогія) быў толькі ва Вроцлаве, ён і стаў маёй Альма Матэр. Я вырашыла працягнуць вывучаць мовы, і мне вельмі пашанцавала, бо я вучуся на англійскай, якую я дастаткова добра ведаю, а размаўляю і практыкую ў польскай , якую за паўгады вельмі добра падняла.

    – Наколькі цяжка табе было паступіць ?

    – Паступаць з картай паляка зусім не цяжка. Мне не прыйшлося здаваць экзаменаў, адно толькі інтэрвію вырашыла мой лёс. Плюс разнастайныя дакументы, якія я доўга і ўпарта рыхтавала да гэтай падзеі. Увесь іх спіс быў пададзены на сайце універсітэта, а такжа час іх здачы. Інфармацыя даступная і адкрытая , твая задача толькі сабраць усе неабходныя дакументы ў тэрмін.

    – А чаму маладыя людзі ўвогуле з’язджаюць вучыцца ў Еўропу ? Бо цяпер гэта цэлая тэндэнцыя, асабліва ў заходнім рэгіёне нашай краіны.

    – Чаму многія школьнікі з’язджаюць? Таму што сёння даступны разнастайныя інтэнсіўныя курсы мовы, якія даюць магчымасць паступіць на “Зерувку “, адкуль пры стараннай вучобе можна трапіць у прэстыжны ВНУ. Да таго ж, я проста ўпэўненая, што ім пашчасціла зрабіць своечасова ўсе дакументы (ўпэўненая, не без дапамогі бацькоў) і здаць усе неабходныя экзамены. Да таго ж, думаю, бацькі шмат чулі пра нашу сістэму адукацыі і, каб не зламаць ў былым школьніку асобу, адправілі сваё дзіця ў больш бяспечную серад , тым не менш, не пазбаўленую сваіх нягод і несправядлівасці.

    – У цябе быў вопыт вучобы ў нашай ВНУ і ўжо ёсць вопыт вучобы ў Польшчы. Правядзі аналогіі?

    – Як параўнаць агонь і ваду?… Не, я не збіраюся апяваць замежны падыход да адукацыі і апускаць айчынны. Кожнаму сваё … Ды толькі розніца ёсць. І яна істотная! У Польшчы ніхто з выкладчыкаў ніколі не выцягне студэнта  за парты і не абразіць яго, ніколі не зробіць вымову за глыток вады падчас занятку, або за выпадковае спазненне . Да студэнтаў ставяцца паважліва, слухаюць іх думкі і прапановы. На занятках адказваць не страшна, слухаць нешматлікія лекцыі займальна і не сумна, так як выкладчыкі не чытаюць з лісточка і не дыктуюць пад запіс 90 хвілін запар …

    – Увогуле ты сваім выбарам задаволеная? Што можаш сказаць жадаючым паступаць у твой універсітэт?

    – Так, я першапачаткова не сумнявалася, што ўсё раблю правільна! Студэнтам можа не спадабацца наступны факт, але з перапісваннем ды плагіятам тут сур’ёзна. Рызыка не здаць прадмет і вылецець вельмі вялікі. У адрозненні ад нашых ВНУ –  тут трэба ВУЧЫЦЦА ! ! !

    Некалькі цікавых фактаў пра Вроцлаўскі універсітэт :

              факультэт хіміі адзіны ў Польшчы мае 2 міжнародныя акрэдытацыі , якія сведчаць аб найвышэйшым узроўні адукацыі і вялікай прывабнасці хімічных напрамкаў

              універсітэцкая бібліятэка мае найбуйнейшы ў Польшчы сход старадрукаваных кніг з 1456-1800 года. Збор налічвае 310 тыс. асобнікаў і займае вядучае месца ў Еўропе.

              Вроцлаўскі універсітэт мае ўласную палярную станцыю на востраве Заходні Шпіцберген.

              вядомы ва ўсім свеце студэнцкі гімн «Гаўдэамус» праславіўся дзякуючы вядомаму нямецкаму кампазітару Іаганеса Брамса, які адмыслова для Вроцлаўскага універсітэта напісаў Акадэмічную уверцюру, выкарыстаўшы мелодыю студэнцкай песенькі і надаўшы ёй урачыстасці.

     



Пакінуць адказ