16-18 мая ў Гродне адбудзецца IV Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль”. Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” – адна з найбольш яркіх падзей у жыцці журналісцкай супольнасці Беларусі.
У чарговы раз у Гродна з’едуцца лепшыя беларускія журналісты і тыя, хто марыць авалодаць сакрэтамі журналістыкі.
Фестываль з’яўляецца ўнікальнай пляцоўкай для прэзентацыі творчых інфармацыйных праектаў, навучання ў вядомых журналістаў-прафесіяналаў, удзелу ў вялікай колькасці культурніцкіх і іншых імпрэзаў, сустрэч з вялікай колькасцю цікавых людзей.
Арганізатары Фестывалю – сябры грамадскіх аб’яднанняў “Цэнтр “Трэці сектар” і “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, рыхтуюць насычаную праграму: майстар-класы ў выкананні вядучых беларускіх і замежных экспертаў, цікавыя прэзентацыі, выставы, сустрэчы, правядзенне нацыянальнага конкурсу для журналістаў-пачаткоўцаў, насычаную культурную праграму.
Да ўдзелу ў нацыянальным конкурсе журналісцкіх матэрыялаў “ТВОЙ СТЫЛЬ” запрашаюцца маладыя журналісты і журналісты-пачаткоўцы са стажам працы да 3 год. Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаныя каштоўнымі прызамі і дыпломамі падчас урачыстай цырымоніі ў заключны дзень Фестывалю.
“Разынкамі” Фестывалю ў гэтым годзе стануць ток-шоу, другі нацыянальны Фотабатл для маладых фотарэпарцёраў, паэтычны слэм (“бітва паэтаў”), які адбудзецца ў межах культурніцкай праграмы, і іншыя цікавыя імпрэзы.
Стаць удзельнікам Фестывалю вельмі проста.
Каб заявіцца не Фестываль у якасці ўдзельніка і атрымаць магчымасць наведваць усе фестывальныя мерапрыемствы (майстар-класы, прэзентацыі і г.д.), неабходна запоўніць наступную электронную форму заяўкі:
Анкета-заяўка для ўдзельнікаў Фестывалю
Можна заявіцца на Фестываль і ў якасці выступоўца, атрымаўшы магчымасць падзяліцца сваімі ведамі і ўменнямі, зрабіць прэзентацыю цікавага інтэрнэт-рэсурса альбо карыснай для журналістаў праграмы. Для гэтага неабходна запоўніўць наступную форму заяўкі:
Для тых, хто жадае апынуцца ў самым цэнтры падрыхтоўчай працы, атрымаць бясцэнны досвед арганізацыі мерапрыемстваў, сустрэцца з вялікай колькасцю цікавых людзей (грамадскіх актывістаў, журналістаў, музыкаў, творцаў і г.д.), папрацаваць у маладой і творчай камандзе, атрымаць камплект прамацыйных фестывальных матэрыялаў і, урэшце, запісаць сваё імя ў гісторыю Фестывалю, мы прапануем стаць валанцёрамі.
Папярэднія Фестывалі журналістыкі “Твой стыль” ладзіліся ў Гродне ў 2007, 2010 і 2012 гг.
У III Фестывалі моладзевай журналістыкі “Твой стыль” узялі ўдзел каля 150 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі. Плюс да гэтага – звыш 100 ўдзельнікаў конкурсу для журналістаў-пачаткоўцаў і каля 70 удзельнікаў ФотаБатла.
Адметнасці Фестывалю 2012 года: міжнародны склад каманды экспертаў, якія праводзілі майстар-класы; першы агульнанацыянальны ФотаБатл, на старт якога выйшлі 16 каманд, ток-шоу “Журналістыка-2020″, у час якога абмяркоўваліся сучасныя трэнды у журналістыцы.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на старонцы Фестывалю, па электроннай пошце festyval2012@gmail.com ці па тэлефоне +37529 283-60-04.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…