Валянціна Мальцава збіралася за кошт сродкаў свайго выбарчага фонду набыць аднаразовыя пячаткі, з дапамогай якіх прапанавала выбарчай камісіі забяспечыць захаванасць скрыняў. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
На думку Валянціны Мальцавай, існаванне вялікай колькасці аднолькавых пячатак, якімі карысталіся і на мінулых выбарах, робяць бессэнсоўнай саму працэдуру апламбіравання скрыняў для бюлетэняў. “Справа ў тым, што з пачатку датэрміновага галасавання і да дня выбараў гэтыя скрыні не будуць увесь час знаходзіцца пад кантролем назіральнікаў, – заўважае Мальцава. – І за гэты час пры наяўнасці пячаткі, якая на ўсіх участках і нават акругах аднолькавая, пры жаданні можа рабіць што заўгодна з выбарчымі скрынямі”.
Таму кандыдат у дэпутаты і звярнулася ў Брэсцкую гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісію з прапановай забяспечыць магчымасць усталявання дадатковай пломбы на скрынях для датэрміновага галасавання на ўчастках выбарчай акругі №3 у Брэсцкі гарадскі савет дэпутатаў. Менавіта тут балатуецца Валянціна Мальцава, якая спаслалася ў сваім звароце на розныя нарматыўныя дакументы, дзе ідзе гаворка пра ўсеагульнае роўнае выбарчае права, якое забяспечвае свабоднае волевыяўленне выбаршчыкаў.
Аднак у атрыманым адказе за подпісам старшыні гарадскога выбаркаму Васіля Панасюка самога адказу на вылучаныя прапановы няма. “Брэсцкая гарадская выбарчая камісія паведамляе, што парадак пламбавання скрыняў для галасавання вызначаны артыкулам 51 Выбарчага кодэкса РБ , – гаворыцца ў лісце кіраўніка камісіі. – У адпаведнасці з артыкулам 13 дадзенага дакумента падрыхтоўка і правядзенне выбараў мясцовых Саветаў дэпутатаў ажыццяўляецца адкрыта і галосна, таму вы мае права накіраваць сваіх давераных асоб для назірання за працэсам пламбавання ці апячатвання скрыняў для галасавання”.
Валянціна Мальцава расчаравана такім адказам і кажа, што і ў артыкуле 51, як і ў Выбарчым кодэксе ўвогуле, наўпрост няма забароны на дадатковае апламбіраванне скрыняў. “Тое, што законам не забаронена, павінна быць дазволена, – сцвярджае кандыдат у дэпутаты. – Тым больш, што гаворка ідзе пра гарантыі сапраўдных выбараў і прадухілення фальсіфікацыі. Напэўна, толькі глухі не чуў пра тое, што вынікі выбараў у Беларусі фальсіфікуюцца. І менавіта ўлады павінны быць зацікаўленыя ў тым, каб такіх чутак не было. Але ж мне, гледзячы па ўсім, прапаноўваюць прыставіць да скрыняў сваіх давераных асоб, нібы вартаўнікоў на кругласутачнае дзяжурства. Між тым, нават адкрытае апламбіраванне скрыняў для бюлетэняў не можа быць гарантыяй ад незаконнага доступу да гэтых скрыняў пры ўмове існавання мноства аднолькавых пячатак. Гэта тое ж самае, што зачыніць дзверы кватэры на замок, але ключы ад яго раздаць усім жадаючым”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…