Categories: Грамадства

Міліцыя спыніла справу па факце распаўсюду рашэння Камітэта па правах чалавека ААН

Гэта рашэнне датычыцца справы Уладзіслава Кавалёва – аднаго з расстраляных два гады таму па абвінавачанні ў здзяйсненні тэракту ў мінскім метро. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Нагадаем, што 14 сакавіка ў цэнтры Брэста праваабаронца Раман Кісляк разам з актывістам Зміцерам Рабцэвічам распаўсюдзілі  сярод мінакоў 16 брашур з тэкстам рашэння Камітэта ААН на рускай мове. Такім чынам актывісты хацелі прыцягнуць увагу грамадскасці да дадзенага рашэння напярэдадні гадавіны расстрэлу Кавалёва.

Падчас распаўсюду матэрыялаў да праваабаронцы Рамана Кісляка падыходзіў супрацоўнік міліцыі і патрабаваў спыніць акцыю, а 18 сакавіка паводле факту распаўсюду матэрыялаў Кісляк быў дапытаны ўчастковым інспектарам.

31 сакавіка з Ленінскага РАУС Брэста быў дасланы афіцыйны ліст, з якога вынікае, што падчас праверкі не быў устаноўлены склад праваапарушэння ў дзеяннях Кісляка і Рабцэвіча паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП і на гэтай падставе вынесена пастанова аб спыненні адміністрацыйнай справы.

Скарга маці Уладзіслава Кавалёва і яго сястры Таццяны Козяр была зарэгістравана ў Камітэце па правах чалавека ААН 15 снежня 2011 года, а разгледжана 29 кастрычніка 2012 года. Камітэт устанавіў, што беларуская дзяржава парушыла права на жыццё Уладзіслава Кавалёва. Гэты міжнародны орган таксама прызнаў, што ў дадзенай справе быў дапушчаны шэраг парушэнняў палажэнняў Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Акрамя таго, у рашэнні Камітэта гаворыцца, што суд не быў незалежным, а таксама парушана права на перагляд прысуду вышэйстаячай судовай інстанцыяй. У заключнай частцы рашэння Камітэт заявіў, што неабходна “апублікаваць дадзеныя меркаванні і забяспечыць іх шырокі распаўсюд у дзяржаве-ўдзельніцы на беларускай і рускай мовах”.

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago