Categories: Грамадства

У Брэсце кандыдат у дэпутаты дамагаецца прызнання несапраўднымі выбараў у гарсавет па выбарчай акрузе №3

Валянціна Мальцава, якая балатавалася па гэтай акрузе, накіравала адпаведную скаргу ў Брэсцкую абласную тэрытарыяльную выбарчую камісію.Раней яна ўжо звярталася з аналагічнай заявай у гарадскі выбаркам, але там адмовіліся задаволіць яе заяву.  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Кандыдат у дэпутаты лічыць такое рашэнне гарадской выбарчай камісіі незаконным і не заснаваным на фактах, якія былі засведчаны ў ходзе правядзення выбараў. Валянціна Мальцава у сваёй скарзе адзначае, што выбары па акрузе №3 у Брэсце былі праведзены з грубымі парушэннямі правоў грамадзян і дзеючага заканадаўства. У прыватнасці, на ўчастку №19 быў выяўлены факт  ускрыцця скрыні для датэрміновага галасавання яшчэ да заканчэння выбараў, а таксама яе паўторнага апячатвання. Як лічыць Мальцава, незаконнае ускрыццё скрыні было зроблена з мэтай фальсыфікацыі вынікаў галасавання шляхам замены бюлетэняў, якія знаходзяцца ў скрыні.

На думку кандыдата ў дэпутаты, падмена ў выбарчых скрынях для датэрміновага галасавання была зроблена яшчэ на трох участках (№16 , №17 і №18), дзе гарадская выбарчая камісія адмовілася ад прапановы Мальцавай дадаткова апламбаваць іх. Пры падліку галасоў на гэтых выбарчых участках назіральнікі не мелі магчымасці бачыць, за каго аддадзены голас выбаршчыка ў бюлетэнях, якія падлічвалі сябры выбарчай камісіі.

Аўтар скаргі лічыць, што пры падобных парушэннях выбары не могуць быць прызнаны, а гарадская выбарчая камісія праігнаравала відавочныя грубыя парушэнні пры галасаванні.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago