Пра гэта ў лісце да незалежнага журналіста Яўгена Скрабца, якому 31 сакавіка было вынесенае афіцыйнае папярэджанне, паведаміў намеснік пракурора горада Брэста Іван Чайчыц. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з Брэста Яўгена Скрабца 21 сакавіка выклікалі ў гарадскую пракуратуру, дзе спрабавалі атрымаць у яго адказы на пытанні кшталту, ці працуе Скрабец на замежныя СМІ без акрэдытацыі і ці не дыскрэдытуе ён Рэспубліку Беларусь ва ўласных матэрыялах.
Тады Яўген адмовіўся адказваць на гэтыя пытанні і падпісваць пратакол апытання, а праз дзесяць дзён, 31 сакавіка, ён зноў быў выкліканы ў пракуратуру, дзе незалежнаму журналісту было вынесена папярэджанне “аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў”. Папярэджанне тычыцца публікацый журналіста на сайце “Беларускага Радыё Рацыя”, якое месціцца ў Беластоку.
Адметна, што само пісьмовае папярэджанне Яўгену Скрабцу ў пракуратуры выдаць адмовіліся, пасля чаго сябра ГА “БАЖ” пакінуў адпаведную заяву, бо копія папярэджання яму патрэбная для далейшага абскарджання.
Зараз з адказу намесніка пракурора горада Брэста вынікае, што “заканадаўствам не прадугледжана абавязкаў выдаваць грамадзянам копіі афіцыйных папярэджанняў”. Адначасова ў лісце паведамляецца, што Скрабец можа зноў наведаць пракуратуру, каб азнаёміцца з дакументам.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…