Categories: Грамадства

Пракуратура сцвярджае, што выдаваць копіі вынесеных грамадзянам папярэджанняў не абавязана

Пра гэта ў лісце да незалежнага журналіста Яўгена Скрабца, якому 31 сакавіка было вынесенае афіцыйнае папярэджанне, паведаміў намеснік пракурора горада Брэста Іван Чайчыц. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з Брэста Яўгена Скрабца 21 сакавіка выклікалі ў гарадскую пракуратуру, дзе спрабавалі атрымаць у яго адказы на пытанні кшталту, ці працуе Скрабец на замежныя СМІ без акрэдытацыі і ці не дыскрэдытуе ён Рэспубліку Беларусь ва ўласных матэрыялах.

Тады Яўген адмовіўся адказваць на гэтыя пытанні і падпісваць пратакол апытання, а праз дзесяць дзён, 31 сакавіка, ён зноў быў выкліканы ў пракуратуру, дзе незалежнаму журналісту было вынесена папярэджанне “аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў”. Папярэджанне тычыцца публікацый журналіста на сайце “Беларускага Радыё Рацыя”, якое месціцца ў Беластоку.

Адметна, што само пісьмовае папярэджанне Яўгену Скрабцу ў пракуратуры выдаць адмовіліся, пасля чаго сябра ГА “БАЖ” пакінуў адпаведную заяву, бо копія папярэджання яму патрэбная для далейшага абскарджання.

Зараз з адказу намесніка пракурора горада Брэста вынікае, што “заканадаўствам не прадугледжана абавязкаў выдаваць грамадзянам копіі афіцыйных папярэджанняў”. Адначасова ў лісце паведамляецца, што Скрабец можа зноў наведаць пракуратуру, каб азнаёміцца з дакументам.

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

1 дзень ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

3 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

3 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

6 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

6 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

6 дней ago