Грамадства

Абласны суд не задаволіў скаргу мясцовых актывістаў АГП

Скарга тычылася рашэння суда першай інстанцыі, які паводле якога перадвыбарчы пікет, што адбыўся ў Брэсце 24 лютага, мясцовы гарвыканкам забараніў абгрунтавана, а ўдзельнікі акцыі парушылі працэдуру правядзення масавых мерапрыемстваў.  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Як мяркуе кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек, той пікет адбываўся цалкам у рамках беларускага заканадаўства і заяўка на яго правядзенне была пададзена па апавяшчальным прынцыпе, што адпавядае Выбарчага кодэксу. “Больш за тое: мы звярталі ўвагу абласнога суда, што супрацоўнікі праваахоўных органаў фактычна парушылі нашы правы на мірныя сходы, мітынгі і дэманстрацыі, гарантаваныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь”, – зазначыў Вуек. Паводле яго слоў, рашэнне абласнога суда таксама будзе абскраджана – гэтым разам у Вярхоўны суд.

Пікет, што адбываўся 24 лютага, ладзіўся ў цэнтры Брэста з удзелам лідэра АГП Анатоля Лябедзькі. Падчас мерапрыемства актывісты раздавалі партыйныя матэрыялы і распавядалі пра неабходнасць правядзення сумленных і справядлівых выбараў у Беларусі. Пасля акцыі на некаторых яго ўдзельнікаў былі складзены адміністрацыйныя пратаколы, а суд пазней пакараў  кіраўніка абласной арганізацыі АГП Уладзіміра Вуека штрафам памерам 25 базавых велічынь, а актывістаў партыі Дыяну Касцюковіч і Юрыя Жыдовіча – штрафам памерам 10 базавых велічынь кожнага.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Крыніца: spring96.org

brest-agit-piket-milic

Пакінуць адказ