Скарга тычылася рашэння суда першай інстанцыі, які паводле якога перадвыбарчы пікет, што адбыўся ў Брэсце 24 лютага, мясцовы гарвыканкам забараніў абгрунтавана, а ўдзельнікі акцыі парушылі працэдуру правядзення масавых мерапрыемстваў. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Як мяркуе кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек, той пікет адбываўся цалкам у рамках беларускага заканадаўства і заяўка на яго правядзенне была пададзена па апавяшчальным прынцыпе, што адпавядае Выбарчага кодэксу. “Больш за тое: мы звярталі ўвагу абласнога суда, што супрацоўнікі праваахоўных органаў фактычна парушылі нашы правы на мірныя сходы, мітынгі і дэманстрацыі, гарантаваныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь”, – зазначыў Вуек. Паводле яго слоў, рашэнне абласнога суда таксама будзе абскраджана – гэтым разам у Вярхоўны суд.
Пікет, што адбываўся 24 лютага, ладзіўся ў цэнтры Брэста з удзелам лідэра АГП Анатоля Лябедзькі. Падчас мерапрыемства актывісты раздавалі партыйныя матэрыялы і распавядалі пра неабходнасць правядзення сумленных і справядлівых выбараў у Беларусі. Пасля акцыі на некаторых яго ўдзельнікаў былі складзены адміністрацыйныя пратаколы, а суд пазней пакараў кіраўніка абласной арганізацыі АГП Уладзіміра Вуека штрафам памерам 25 базавых велічынь, а актывістаў партыі Дыяну Касцюковіч і Юрыя Жыдовіча – штрафам памерам 10 базавых велічынь кожнага.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…