У начным клубе “Сфера” 26-га красавіка берасцейцы пачулі новы альбом пад назвай “Reaĺnaść i sny” ад магілёўскага гурта Akute. У параўнанні з іншымі гарадамі, дзе магілёўцы збіралі каля 200-300 чалавек. У Берасці прыйшло не больш за 100.
Спецыяльным госцем імпрэзы стаў берасцейскі гурт WeArtists. У Беларусі пакуль што не гралі. У спісе зыграных канцэртаў значацца гарады Польшчы.
Склад WeArtists:
Саліст – Алег Капцэвіч
Басгітара – Аляксандр Шэленкоў
Барабаншчык – Раман Ерафеенка.
За паўгадзіны выступу гурт адыграў “маладзёвыя песні для маладзёвай публіцы”. Хтосьці выкрыкваў з публіцы, што хоча дзяцей ад саліста гурта. Хлопцы падаравалі барабанныя палачкі і абяцалі, што будзе весела.
І вось а 19 гадзіне выйшлі тыя самыя магілёўскія хлопцы з Akute. Праспявалі разам з публікай ужо знаёмыя хіты “Адзіноцтва” , “Іголкі”, “Як на далоні” (гурт “Уліс”).
Атмасфернасць імпрэзы, каментары берасцейцаў і новыя песні можна пабачыць і пачуць у відэа ад Зміцера Сахарука і Васіля Бруха:
Аўтар: Наталля Гарайкіна
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…