Categories: Грамадства

Libereco прапануе да падпісання петыцыю за амністыю для палітвязняў Беларусі

Напярэдадні чэмпіяната свету па хакеі нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco – Partnership for Human Rights заклікае прэзідэнта Лукашэнку вызваліць усіх палітвязняў, каб праводзіць ЧС без парушэнняў правоў чалавека.  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Петыцыя за спецыяльную амністыю для палітвязняў Беларусі змешчаная на сайце change.org.

“З 9 па 25 траўня 2014 года ў Беларусі пройдзе Чэмпіянат Свету па хакеі. 9 траўня, у дзень адкрыцця чэмпіянату, спаўняецца 69 год з дня заканчэння Другой Сусветнай вайны.

З нагоды адкрыцця Чэмпіянату свету 9 траўня, калі таксама адзначаецца Дзень Перамогі, мы просім Вас абвесціць спецыяльную амністыю, паводле якой Ігар Аліневіч, Алесь Бяляцкі, Мікалай Дзядок, Андрэй Гайдукоў, Эдуард Лобаў, Васіль Парфянкоў, Арцём Пракапенка, Мікалай Статкевіч і Яўген Васьковіч будуць вызваленыя з турмы.

Паводле беларускіх і міжнародных праваабарончымі арганізацыямі, людзі, згаданыя вышэй, з’яўляюцца палітвязнямі, і іх зняволенне – гэта сур’ёзнае парушэнне правоў чалавека. Беларусь падпісала Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, згодна з якім абавязаная гарантаваць гэтыя правы”, – даводзяць да Лукашэнкі праваабаронцы Libereco.

На сайце арганізацыі змешчаны адпаведныя банэры , якія можна выкарыстоўваць для пашырэння інфармацыі пра петыцыю.

Крыніца: spring96.org

 

dzedzich

Recent Posts

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

2 дні ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

5 дней ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

5 дней ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

5 дней ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago

Манастыр Бернардзінак у Берасці. Што мы пра яго ведаем?

У гістарычныя часы на тэрыторыі Берасця ўзвышаўся велічны бернардзінскі манастыр, заснаваны яшчэ ў першай палове…

2 тыдні ago