Як Беларусь у межах праграмы Усходняга партнерства плануе вырашаць праблему смяротнага пакарання? Беларусь – адзіная краіна, якая захоўвае смяротнае пакаранне, сярод краінаў, якія ўваходзяць у праграму Усходняе партнёрства. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда і Любоў Кавалёва прынялі ўдзел умерапрыемствах, якія адбыліся напрыканца красавіка ў Празе ў межах адзначэння 5-й гадавіны існавання праграмы Усходняе партнёрства.
Распавядае Андрэй Палуда:
– Смяротнае пакаранне ў Беларусі – вельмі актуальная пытанне. Гэтая праграма ў Празе, у якой прынялі ўдзел я і маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва – Любоў Кавалёва, была вельмі насычаная. Мы ўздымалі тэму смяротнага пакарання ў нашай краіне. У нас была адкрытая сустрэча, на якую прыйшло шмат людзей. Але прадстаўнікі афіцыйнай беларускай дэлегацыі не прыйшлі на гэтую сустрэчу і не прымалі ў ёй удзел. Але сустрэча выклікала вялікую цікавасць і ў журналістаў, і ў палітыкаў, і ў грамадскіх дзеячоў. Сустрэча была праведзеная ў межах праграмы Усходняе партнёрства. І тэма смяротнага пакарання вельмі сур’ёзна гучала ў Празе, бо Беларусь уваходзіць у праграму Усходняе партнёрства і пры гэтым – адзіная краіна, якая мае смяротнае пакаранне, і гэтае захаванне смяротнага пакарання сур’ёзна ўплывае на статус Беларусі. У межах Усходняга партнёрсва абмяркоўваюцца рознага кшталту праблемы. Пры гэтым вельмі часта згадваецца, што ў Беларусі ёсць смяротнае пакаранне – выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды, нягледзячы на тое, што асуджаные да смяротнага пакарання звяртаюцца ў Камітэт ААН па правах чалавека, і ёсць зарэгістраваныя звароты. Але ж смяротныя прысуды працягваюць выконваць, нягледзячы на міжнародныя дамоўленасці.
Паводле Андрэя Палуды, у Празе было шмат рознага кшталту сустрэчаў, падчас якіх грамадскія і палітычныя дзеячы цікавіліся: якім чынам можна ўплываць на сітуацыю са смяротным пакараннем у Беларусі?
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…