Categories: Культура

“Эпізод У-нескладовік” адраджае Купалу і Чарота

З 2012 года пры БрДУ імя А.С. Пушкіна існуе тэатр “Эпізод У-нескладовік”, які грае п’есы вядомых беларускіх драматургаў.

Праграма гэтай беларускамоўнай тэатральнай трупы з філалагічнага факультэта на гэты момант невялікая, але студэнты ставяць ужо такія творы нацыянальнай драматургічнай скарбніцы, як “Прымакі” (Янка Купала), “Мікітаў лапаць” (Міхась Чарот) і некаторыя іншыя.

Апошні выступ быў дадзены 24 красавіка ў актавай зале старога корпуса БрДУ. Гледачы малі магчымасць пазнаёміцца з унікальнымі прыкладамі беларускай гаворкі, нацыянальнага гарнітура, а таксама з непаўторнымі выразамі і характарамі людзей, якія жылі на беларускай зямлі да нас. Рушнікі, арнамент на адзежы, вясковы побыт, мясцовы нораў – усё гэта натхняе маладых акцёраў у працэсе пранікнення ў лёсы герояў.

Пакуль што трупа дае выступы толькі на пляцоўках роднай альма-матэр, але цяпер народная тэматыка Беларусі ўпрыгожвае хоць бы не толькі філфак, але і ўвесь універсітэт сваім хараством і шматграннасцю характэрных праяў.

dzedzich

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

9 гадзін ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

2 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

5 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago