Наша Мова

Фотаконкурс ад кампаніі “Наша мова”

У межах кампаніі “Наша мова” пачынаецца чарговы конкурс. На гэты раз берасцейцаў чакае фотаконкурс “Фотамаўленне”. Усё што патрэбна ўдзельнікам – гэта апарат, які робіць любой якасці фотаздымкі і ўвага з назіральнасцю.

Конкурс накіраваны на усіх берасцейцаў, якія могуць і жадаюць здымаць усё, што звязана з беларускай мовай. Ніякіх абмежаванняў.

865e4d30c89d977b435769f9683aefde

У фотаконкурсе будзе 2 намінацыі, па якіх будуць адбірацца працы і вызначацца пераможцы:

Першая намінацыя – “Мова якой ганаруся”

Умовы: фотаздымкі рэкламы, аб’яў, тэкстаў, назваў прадуктаў, прац на беларускай мове. І самае галоўнае, Вы ганарыцеся гэтымі назвамі, таму што яны на роднай мове і вучаць быць бліжэй да роднага.

Другая намінацыя – “Беларуская бязглуздзіца”

Умовы: фотаздымкі з памылкамі ў выкарыстанні беларускіх слоў: няправільны пераклад, трасянка ў тэксце. Напрыклад, недарэчныя назвы вуліц, назвы прадуктаў у крамах (крама “Марцін”, напрыклад), на беларускіх білбордах і г.д.

Удзельнікі конкурсу павінны даслаць фотаздымкі на электронны адрас: [email protected].

Працы на фотаконкурс прымаюцца да  14 траўня (да 23-59).

Лепшы фотаздымак у кожнай з намінацыяў, як і ў папярэдніх конкурсах, вызначаць берасцейцы з дапамогай адкрытага інтэрнэт-галасавання ў суполцы “Наша мова”. Акрамя гэтага, журы з прафесійных фатографаў дадаткова вызначыць па адным пераможцы ў кожнай з намінацыяў.

Падказка: усе, хто можа, рыхтуюцца да чэмпіяната міра па хакеі, вакол шмат нагодаў для фотаздымкаў па гэтай тэматыцы.

Пераможцы атрымаюць прызы – MP3-плэеры ад кампаніі “Наша мова”.

Наперад, фатографы!

З.Ы. Арганізатары маюць права зняць з галасавання прысланую на конкурс працу, калі падчас галасавання за яе будуць выкарыстоўвацца сістэмы АЎТАМАТЫЧНАЙ накруткі лайкаў і рэпостаў.

 

Прэс-служба АРР “Дзедзіч”

Пакінуць адказ