8 траўня ў сярэдней школе № 18 адбылося дзіцячае свята «Беларуская хвілінка» пры падтрымцы групы творчых калектываў у рамках праекта БГМГА “Аазіс” – «Мова дзеткам».
У праграме прымалі ўдзел рыцары клуба гістарычнай рэканструкцыі ” Alba Ruthenia ” і дамы танцавальнага калектыву « Сярэднявечная паляна» . Дзеці акунуліся ў эпоху Беларускага сярэднявечча з рыцарамі , прыдворнымі дамамі і старажытнай музыкай. У зале панавала неапісальная атмасфера рыцарскіх турніраў , упрыгожаная дзіцячым смехам . Але, як не дзіўна, спаборнічалі не рыцары , а дзеці. Іх зброяй было валоданне беларускай мовай.
Вялікая колькасць конкурсаў і віктарын не пакінула ні аднаго дзіцяці без падарунка. Усе жадаючыя маглі прымерыць частку рыцарскай амуніцыі , патрымаць у руках мячы , шчыты і зрабіць фота на памяць. Дзяўчынкі прысядаць ў рэверанс, а хлопчыкі казалі ім кампліменты на роднай мове. Самыя актыўныя дзеці былі ўзнагароджаныя медалямі і граматамі з рыцарскай клятвай на роднай мове, пазнавальнымі і салодкімі падарункамі.
Сэнс сустрэчы заключаўся ў тым, каб у забаўляльнай форме патлумачыць дзеткам, што беларуская мова – гэта мілагучная і прывабная мова, на якой варта размаўляць з самага дзяцінства. І што на беларускай мове вабіць час таксама прыемна і карысна.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…