Categories: Грамадства

Беларускаму ўраду прапануюць ініцыяваць змены ў заканадаўства наконт адзіночных пікетаў

Актывіст Руху “За свабоду” Дзмітрый Рабцэвіч заклікае ўрад унесці ў парламент прапанову аб выключэнні са сферы дзеянняў Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” адзіночнага пікетавання.  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

У сваім звароце, накіраваным у Савет Міністраў РБ, Рабцэвіч адзначае, што зараз склалася ненармальная сітуацыя, калі згаданы закон рэгламентуе правядзенне адзіночных мерапрыемстваў у выглядзе пікетавання. Актывіст Руху “За свабоду” лічыць, што прапанаваныя ім змены ў закон дазволяць у большай ступені рэалізаваць грамадзянамі права на выказванне свайго меркавання.

Гэтую прапанову падтрымлівае і праваабронца Раман Кісляк, які называе абсурдным з’яўленне у згаданым законе словазлучэння “адзіночнае масавае пікетаванне”. Па меркаванню Кісляка, “заканадаўчыя абмежаванні гэтага закона актуальныя для сапраўды масавых мерапрыемстваў, але не для адзіночнага пікетавання”. Праваабаронца ўдакладніў, што ў іншых краінах адзіночныя пікеты ладзяцца без атрымання дазволу і без абмежаванняў, якія ўсталёўваюцца для масавых мерапрыемстваў.

Крыніца:  spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

23 гадзіны ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

6 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago