Categories: Грамадства

Міліцыя зацікавілася, якім чынам сацыял-дэмакраты святкавалі Першамай

Прадстаўнікі праваахоўных органаў склалі пратакол апытання на старшыню Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Маслоўскага Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Як паведаміў сам лідэр мясцовых сацыял-дэмакратаў, міліцыянты завіталі ў партыйны офіс і пажадалі атрымаць тлумачэнні адносна таго, як брэсцкая суполка БСДП (Грамада) ладзіла інфармацыйную кампанію напярэдадні 1 мая і віншавала жыхароў горада.

“Я патлумачыў, што мы дзейнічалі ў рамках беларускага заканадаўства і адзначалі Першамай, які застаецца ў нашай краіне дзяржаўным святам, – паведаміў Ігар Маслоўскі. – Але мы таксама адзначылі яго, як Міжнародны дзень салідарнасці працоўных у барацьбе за свае правы. Тое, што з гэтай нагоды распаўсюджвалі віншаванні і партыйныя бюлетэні, таксама не забаронена заканадаўствам”.

Ігар Маслоўскі лічыць дзіўнай сітуацыю, калі праваахоўныя органы шукаюць нейкія парушэнні пасля таго, як мінула амаль два тыдні пасля падзей. Ён таксама нагадаў, што гарадскія ўлады сёлета забаранілі сацыял-дэмакратам ладзіць у Брэсце першамайскую дэманстрацыю, спаслаўшыся на тое, што дазвол на масавае мерапрыемства ў гэты дзень ужо атрымала Брэсцкае абласное аб’яднанне прафсаюзаў. Паводле словаў Маслоўскага, такі адказ варта лічыць дыскрымінацыяй па палітычных і сацыяльна-эканамічных падставах, бо дэманстрацыя была дазволена тым, хто меў намер правесці святочнае шэсце, і забаронена тым, хто вылучае сацыяльна-эканамічныя патрабаванні.

Крыніца:  spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

4 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

5 дней ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

5 дней ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago