Categories: Грамадства

Беларусь + Германія = праекты

Яшчэ з прыняццем у студзені 2013 новай рэдакцыі закона “Аб сацыяльным абслугоўванні” было магчымым частковае фінансаванне праектаў НЯўрадавых арганізацый. А вось 15 траўня 2014 у канферэнц-зале Кіравання спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама адбылася інфармацыйная сустрэча на тэму (рус.) “Конкурс проектных предложений 7-го этапа Программы поддержки Беларуси” у рамках (рус.) “ПРОГРАММЫ ПОДДЕРЖКИ БЕЛАРУСИ Федерального правительства Германии 2014 – 2016”.

Госць з Нямеччыны Марцін Шон-Чанішвілі, мэнэджар адукацыйных праграм Мінскага МАЦ, распавёў аб становішчы, мэтах і накірунках сучаснага супрацоўніцтва Германіі і Беларусі ў сферы сацыяльнага абслугоўвання. Асноўная мэта праграмы: аказанне садзейнічання недзяржаўным суб’ектам, якія сумесна дзейнічаюць у полі нямецка-беларускіх партнёрскіх ініцыятыў, сеткавых аб’яднанняў і іншых інстытутаў. Таксама пераследваецца мэта падвышэння прафесіяналізму, звязаў, сеткавых аб’яднанняў, развіццё кааперацыі суб’ектаў грамадства, рэформы і развіццё мадэльных праектаў з эфектам мультыплікацыі па асноўным напрамкам. Яшчэ адзін план: стварэнне доўгатэрміновых нямецка-беларускіх адносін і партнёрскіх сувязей для падвышэння інавацыйнага складніку ў дзейнасці праектаў.
Сярод накірункаў смела выдзялялася ўстойлівае рэгіянальнае развіццё, рэсурсазберажэнне прыярытэтна ў сельскай мясцовасці. Непасрэдна у сацыяльнай сферы адметнымі павінны быць інавацыі ў сістэме развіцця рэгіянальнага партнёрства, інавацыі ў сістэме аховы здароўя. Фінансаванне праектаў на мясцовым узроўні (двухбаковыя малыя праекты) даходзіць да 15 000 еўра, на рэгіянальным ўзроўні – ад 15 000 да 40 000 еўра. Фінансаванне датычыцца нават агульнанацыянальных праектаў. У любым супрацоўніцтве ў якасцях заяўніка і партнёра мяркуецца ўдзел беларускага і нямецкага партнёраў.
Усё, безумоўна, з удзелам беларускіх органаў дзяржаўнага кіравання, але без замаху на галоўнае месца ў партнёрстве, таму як патрэбна даць жыццё і развіццё пераважна некамерцыйным арганізацыям і іх праектам. Немцы згодны дапамагчы з экспертнай базай і трэнінгамі, а партнёры робяць унёсак 20% агульнай сумы праекта. Па завяршэнню праекта павінен быць бачным прадукт (рэалізацыя канцэпцыі праз публікацыю і апрабацыю), няхай гэта будзе эка-, вела- альбо агратурызм. Патрэбны доказ працы: якасны прагрэс у запланаванай раней справе. Якасная праца = фінансаванне пры праверцы і сведчанні гэтай якасці.
Прасцей кажучы – грошы за справу. Дарэчы, гэта элемент традыцыі фінансавання ад ЕЗ малых праектаў чалавецкай дзейнасці вышэйпададзенага кірунку, тады як у некаторых іншых краінах прынята выдзяляць н-ную суму грошаў, па-за залежнасцю ад маштабу таго, что павінна нарадзіцца вынікова. Гэта, вядома, правакуе пуцёўкі ў вырай асобных індывідаў…
За час існавання праграмы знайшлі ажыццяўленне больш за 100 праеткаў. Заяўку і поўную інфармацыю можна знайсці на сайтах ibb.by/program і ibb-d.de.

dzedzich

Recent Posts

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

3 гадзіны ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

5 гадзін ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

4 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

1 тыдзень ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago