Categories: Грамадства

Менскія ўлады афіцыйна забаранілі гурт Amaroka

Кіраўнічка ўпраўленьня культуры Менгарвыканкаму Віталіна Рудзікава афіцыйна адмовіла беларускаму рок-гурту ў правядзеньні канцэрту, паведамляе медыйны праект «Тузін Гітоў».  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Гэты адказ чыноўніцы ўвойдзе ў гісторыю, бо зьяўляецца першым афіцыйным пацьверджаньнем таго, што ў Беларусі існуе забарона на творчасьць шэрагу мясцовых рок-гуртоў. Amarokaрыхтавалася да прэзэнтацыі свайго новага альбому 5 чэрвеня. У адпаведнасьці з заканадаўствам былі пададзеныя адпаведныя дакумэнты ў Менгарвыканкам, але музыкам адмовілі. Прыватна тады намесьнік кіраўніка ідэалягічнага ўпраўленьня Сяргей Мядзьведзеў патлумачыў, што творчасьць гурта ўяўляе пагрозу нацыянальнай бясьпецы. Заяўнік і мэнэджэр гуртаПавал Белавус не задаволіўся такім адказам і падаў заяву яшчэ раз, гэтым разам з тэкстам песень, каб засьведчыць, што аніякага экстрымізму ды заклікаў да варажнечы ў іх творчасьці няма і блізка. Дакумэнт, пададзены ў выканкам, можна зірнуць па гэтай спасылцы.

Гэтым разам, Amaroka атрымала афіцыйнае тлумачэньне ад кіраўнічкі ўпраўленьня культуры Віталіны Рудзікавай. У ім вядзецца, што арганізатарам канцэрту гурта адмоўлена ў правядзеньні мерапрыемства, бо «зьмест твораў падпадае пад дзеяньне п.5 разьдзела 2 «Палажэньня аб арганізацыі і правядзеньні культурна-відовішчных мерапрыемстваў». Паводле гэтага дакумэнта:

«Забараняюцца арганізацыя і правядзеньне мерапрыемстваў:

 – якія маюць на мэце ажыццяўленьне прапаганды вайны або экстрэмісцкай дзейнасьці;

– якія прадстаўляюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы, грамадзкаму парадку, маральнасьці і здароўю насельніцтва, правам і свабодам грамадзян;

– з парушэньнем патрабаваньняў гэтага Палажэньня і іншых актаў заканадаўства, у тым ліку ў сфэры аўтарскага права і сумежных правоў».

 Па інфармацыі Tuzin.fm. абурэньне ідэолягаў выклікаў выступ гурта на Майдане,  а таксама ўдзел у канцэрце-акцыі «Салідарны зь Беларусьсю» разам з гуртом «Ляпіс Трубяцкі».

Лідэр каманды Зьміцер Афанасенка з гэтай нагоды не пераймаецца і нават у нечым удзячны пільнуючым органам – за тое, што паставілі ў шэраг з самымі паважанымі беларускімі выканаўцамі, якія таксама неаднойчы трапілі пад забарону. «Гэтыя гурты дакладна застануцца ў гісторыі і ў сэрцах іх прыхільнікаў, а чыноўнікі хутка зьнікнуць з пасадаў бязь сьледу і ніхто пра іх не згадае».

Каб суцешыць сваіх прыхільнікаў, гурт Amaroka з нагоды сваёй афіцыйнай забароны вырашыў прадставіць свой новы сынгл «Pa viehah» трошкі раней, чым гэта плянавалася.

Крыніца:  spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

2 дні ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

5 дней ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

5 дней ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

6 дней ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago

Манастыр Бернардзінак у Берасці. Што мы пра яго ведаем?

У гістарычныя часы на тэрыторыі Берасця ўзвышаўся велічны бернардзінскі манастыр, заснаваны яшчэ ў першай палове…

2 тыдні ago