У лістападзе 2014 адбудзецца 21-я канферэнцыя EVA, прысвечаная электронным медыя і візуальнаму мастацтву. Мерапрыемства ладзіцца Дзяржаўным музеем Берліна і інстытутам Frauenhofer.
Асноўныя тэмы канферэнцыі:
- 3-D-сканаванне
- Гук і відэа: лічбавыя тэхналогіі капіявання
- Дзейнасць анлайн парталаў
- Еўрапейскія, нямецкія лічбавыя бібліятэкі
- і інш.
Канферэнцыя адбудзецца ў Берліне 5-7 лістапада 2014.
Зацікаўленыя кандыдаты мусяць падаць анлайн заяўку.
Дэдлайн 30 чэрвеня 2014.
Магчымыя фарматы ўдзелу:
- лекцыя – выступ працягласцю не болей за 20 хвілін
- воркшоп – ад 2 да 4 гадзін.
Фінансавыя ўмовы ўдзелу трэба ўдакладняць у арганізатараў.
Праграма канферэнцыі яшчэ распрацоўваецца.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце www.eva-berlin.de.
Крыніца: adukacyja.info