Грамадства

Анлайн-маніторынг парушэнняў правоў студэнтаў ва ўніверсітэтах

Парушэнні правоў студэнтаў – даволі частая з’ява ва ўніверсітэтах Беларусі. МПГ “Студэнцкая Рада” запускае анлайн-маніторынг, дзе кожны студэнт, які сутыкнуўся з парушэннем правоў студэнтаў, можа пакінуць інфармацыю пра яго і адзначыць месца парушэння на мапе.  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

studrada

Навошта мы гэта робім?

Алесь Крот, адзін з каардынатараў “Студэнцкай Рады”: ”маніторынг парушэнняў правоў студэнтаў і акадэмічных свабодаў прадназначаны для папярэдняга збора, апрацоўкі і аналіза інфармацыі аб парушэннях, каб разумець тэндэнцыі ў адукацыйнай сферы. Вынікі маніторынга з аналізам парушэнняў будуць перыядычна публікавацца на сайце арганізацыі. Каб дапамагчы ў зборы інфармацыі, студэнтам трэба толькі запоўніць анлайн-анкету ў інтэрнэце. Анкета поўнасцю ананімная, а асабістая інфармацыя можа быць апублікаваная толькі са згоды чалавека, які даслаў гэтую інфармарцыю.

Пазнаёміцца з ужо зафіксаванымі парушэннямі альбо заставіць сваё можна паспасылцы.

mapa

 
Далучайцеся да маніторынгу, пакідайце інфармацыю пра парушэнні, сведкамі якіх вы сталі!

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *