Еўраклуб

Летняя экалагічная школа ў Малдове

Цэнтр экалагічных рашэнняў (Беларусь) у супрацоўніцтве з дзіцяча-юнацкім цэнтрам Gutta-Club (Малдова) арганізуе міжнародную летнюю школу ”HEY!” (Healthy Environment for Youth!/Здаровае навакольнае асяроддзе для моладзі).

green-grassland-under-sky-photo-024

На Школу запрашаецца моладзь з Беларусі і Малдовы, тыя, хто цікавяцца экалагічным ладам жыцця, пытаннем хімічнай бяспекі прадуктаў.

Удзельнікаў чакаюць сустрэчы з экспертамі ў сферы экалогіі, хіміі, геаграфіі, гісторыі, а таксама ўдзел у спартовых і інтэлектуальных гульнях.

Час правядзення школы: 19-28 ліпеня 2014.

Месца правядзення: лагер «Кушмэріка», 35 кіламетраў ад Кішынёва.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

  • узрост 18-22 гады,
  • зацікаўленасць у пытаннях экалогіі

Працоўныя мовы: руская і ангельская.

Для ўдзелу ў школе патрэбна запоўніць анкету да 8 ліпеня 2014.

Усе выдаткі пакрываюць арганізатары.

Дадатковыя пытанні можна дасылаць на скрыню [email protected].

Спасылка на сайт арганізатара Школы www.ecoidea.by.

Крыніца: adukacyja.info

Пакінуць адказ