Ад імя жыхароў Усходняга мікрараёна старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП (Грамада) Ганна Канюс звярнулася са скаргай у аблвынканкам, каб гэтая установа прымусіла гарадскія ўлады Брэста выконваць свае абавязкі па добраўпарадкаванні і рамонту вуліц. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
У прыватнасці, скарга тычыцца сітуацыі на тэрыторыі, што знаходзіцца побач з будынкам сярэдняй школы № 10. Раней мясцовыя жыхары ўжо звярталіся у Брэсцкі гарвыканкам і абласную Дзяржаўтаінспекцыю з нагоды гаротнага стану размешчанай тут вуліцы. У атрыманых адказах улады пагаджаліся, што дарожнае пакрыццё мае шматлікія дэфекты, аднак не здолелі дакладна паведміць, калі становішча будзе выпраўлена. Больш таго, чыноўнікі адказвалі, што для капітальнага рамонту дарогі грошай у бюджэце няма, ды і сама вуліца “нічыйная”, бо не мае канкрэтнага гаспадара. У выніку за чатыры месяцы, што прайшлі пасля звароту ў гарвыканкам, дарогу так і не прывялі да ладу: на ёй не быў зроблены нават абяцаны ўладамі ямачны рамонт.
У скарзе, накіраванай кіраўніцтву абласной выканаўчай “вертыкалі”, гаворыцца, што мясцовыя ўлады фактычна прадэманстравалі сваю поўную няздольнасць, каб выправіць сітуацыю, пакараць і прыцягнуць да адказнасці тых, хто вінаваты ў такім жудасным стане дарогі. Замест гэтага гарвыканкам вырашыў закрыць рух транспартных сродкаў на згаданым участку вуліцы, хоць жыхары мікрараёна з такой просьбай не звярталіся.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…