Categories: Наша Мова

Новы конкурс “Дзённікі беларуса” ад кампаніі “Наша мова”

Стартуе новы конкурс у межах кампаніі “Наша мова” – “Дзеннікі беларуса”. Галоўная мэта – прывабіць небеларускамоўных маладых берасцейцаў, якія ў паўсядзённым жыцці не размаўляюць на беларускай мове.

Конкурс  накіраваны на адважных і творчых берасцейцаў.

Для таго, каб стаць удзельнікам конкурсу, вам трэба на працягу аднаго дня размаўляць на беларускай мове, а пасля на паперы распавесці пра свае ўражанні, складаныя моманты (пры іх наяўнасці), пра рэакцыю людзей, пачуцці ад маўлення. Тэкст можа выглядаць як дзённік, эсэ, нарыс, паведамленне-разважанне, артыкул і г. д. Маштаб тэкста не абмежаваны. Мова тэксту – тая, на якой больш зручна пісаць. Але невялічкі бонус будзе беларускаму тексту, нават з памылкамі.

Тэкст трэба даслаць на электронны адрас: harugvabrest@gmail.com.

Дзённікі берасцейцаў прымаюцца да 27 ліпеня.

Лепшыя 3 дзённікі, як і ў папярэдніх конкурсах, вызначаць берасцейцы з дапамогай адкрытага інтэрнэт-галасавання ў суполцы “Наша мова” https://vk.com/nashamova. Акрамя гэтага, экспертнае журы з ліку берасцейскіх літаратараў і творчых асоб  дадаткова вызначыць пераможцу.

І самае цікавае – напрыканцы. ПРЫЗЫ)))

За 1-е месца – электронная кніга.

За 2-е месца – фотарамка.

І за 3-е месца – MP3 плэер.

Не абавязкова быць пісьменнікам, журналістам ці паэтам, каб пісаць цікавыя і  маляўнічыя тэксты.

Наперад, берасцейцы!

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

1 дзень ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

2 дні ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

2 дні ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

2 дні ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

6 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

1 тыдзень ago