Categories: Грамадства

Брэст: невыкананне працы прызналі, але выплочваць грошы адмаўляюцца

Жыхары мікрараёна Паўднёвы дамагліся ад камунальнікаў прыборкі пад’ездаў у сваім доме. Такія вынікі дала калектыўная скарга ў мясцовыя органы ўлады на сістэматычнае невыкананне сваіх абавязкаў камунальнымі службамі горада Брэста. Аднак вяртаць грошы камунальнікі адмаўляюцца.  Паводле  Праваабарончага цэнтра “Вясна” 

Збор подпісаў пад скаргай быў арганізаваны актывістамі грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”, якім жыхары мікрараёна Паўднёвы паведамілі, што пастаянна аплочваюць тэхнічнае абслугоўванне жылога дома, аднак прыборка пад’ездаў не адбываецца.

Як паведміў актывіст кампаніі Ігар Маслоўскі, пасля атрымання скаргі была створаная камісія, якая пацвердзіла слушнасць заўваг жыхароў. У адказе Брэсцкага гарадскога прадпрыемства ЖКГ адзначаецца, што прыборка пад’ездаў рабілася ўсяго два разы на месяц, што не адпаваядае нарматыўным дакументам. Пры гэтым вярнуць людзям грошы за аказаныя паслугі камунальнікі адмовіліся “ў сувязі з адсутнасцю прэтэнзійных актаў за мінулы перыяд”.

Яшчэ больш парадаксальным выглядае факт, калі гарадское прадпрыемства ЖХГ прызнае невыкананне сваіх абавязкаў і спасылаецца пры гэтым на тое, што ў Брэсце даўно склалася практыка, калі жыхары самастойна прыбіраюць свае пад’езды. Ты не менш, камісіяй выдадзена прадпісанне “у далейшым згаданую паслугу прадастаўляць у адпаведнасці з нарматыўнымі актамі, а кантроль ўскласці на майстра ЖЭС”. Жыхары дома ўжо пацвердзілі, што прыборка пад’ездаў пачала рабіцца рэгулярна.

Па словах Ігара Маслоўскага, у адказе гарадскіх камунуальных службаў пазначана, што прыборка павінна быць два разы на тыдзень. Аднак згодна з пастановай Міністэрства ЖКГ ад 03.12.2010 № 25 “Аб патрабаваннях, што прад’яўляюцца да якасці асноўных жыллёва-камунальных паслуг”,сухая прыборка пад’езда павінна праводзіцца штодня, а вільготная – 1 раз у тыдзень. “У бліжэйшы час мы абскардзім адказ гарадскога прадпрыемства ЖКГ і будзем дамагацца аказання паўнавартаснай паслугі, згодна з нарматыўнымі дакументамі,” – дадаў Маслоўскі.

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

4 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

3 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

3 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago