DzeЦікава & Ко

Другі дзень у Залессі

Сеняшні летнік пачаўся з разнастайнай працы у Доме Еўрапейскіх сустрэч. Мы працягнулі вучыцца шпакляваць и класці падлогу на 3-ім паверсе. IMG_0267 IMG_0269 4 гадзіны працы праляцелі вельмі хутка і пасля смачнага абеду мы працягнулі знаеміцца бо да нас далучыліся шмат новых людей: дзяўчыны якія пріехалі паказаць нам файер-шоў, гурт Cad-Gaddeu і нават адня дзяўчына з Польшчы. Яна прыехала ў Беларусь некалькі дзен таму разам з мужам на роварах каб убачыць на ўласныя вочы Беларусь і зведзіць свайго аднакурсніка ў Берасці. Яна паспела ўжо аб’ехаць некалькі весак каля Камянца, паглядзець Берасце, а зараз вырашыла паўдзельнічаць у летніку Залессе-2014. IMG_0279 IMG_0285 Інтеграцыйныя гульні былі даволі незвачайнымі і патрабавалі крэатыву ад усіх удзельнікаў. Пасля актыўтых ігр трэба было крыху адпачнуць і мы гралі ў настольную стратегічную гульню, а частка людзей проста адпачывала. IMG_0292 IMG_0293   Увечары мы вырашылі паграць у фрысбі, гульня атрымалася вельмі дынамычная і пасля яе мы паехалі купацца. Стомленныя і задаволенныя мы вярнуліся ў летнік дзе нас чакала файер-шоў ды гурт Cad-Caddeu які падараваў нам падгадзіны сярэднявечная музыкі і танцаў. IMG_0296 IMG_0311 IMG_0322 А пасля цудоўнай вячэры былі спевы, вогнішча і цеплая летняя ночь. IMG_0334 IMG_0327 IMG_0306

Пакінуць адказ