Цэнтр Ўсходнееўрапейскіх даследванняў EESC запрашае на штогадовую сустрэчу беларускіх студэнтаў USB Rally (United Students of Belarus).
Да ўдзелу запрашаюцца беларускія студэнты, якія навучаюцца за мяжой і ў Беларусі, а таксама ўдзельнікі папярэдніх раллі.
Мерапрыемства адбудзецца 1-5 кастрычніка 2014 у Літве. У 2014 годзе Rally праводзіцца ўжо ў восьмы раз.
USB Rally – гэта магчымасць для новых кантактаў, абмена досведам з суайчыннікамі, якія жывуць па-за межамі краіны.
Тэматыка: сёлетняя сустрэча прысвячаецца міжкультурнаму дыялогу, развіццю адкрытага і актыўнага грамадства праз ўзмацненне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць транспартныя выдаткі, пражыванне, харчаванне. Аказваецца дапамога ў атрыманні візы. Унёсак удзельніка складае 10 еўра.
Патрабаванні да кандыдатаў
- беларускія студэнты, якія навучаюцца за мяжой, ва ўзросце 18-35 гадоў,
- беларускія студэнты, якія навучаюцца ў Беларусі,
- удзельнікі папярэдніх раллі.
Форму заяўкі можна спампаваць тут, заяўка дасылаецца на электронную скрыню [email protected].
Дэдлайн – 24 жніўня 2014.
Падрабязная інфармацыя даступная на сайце www.eesc.lt
Крыніца: adukacyja.info