Грамадская актывістка Таццяна Малашчанка атрымала ліст з гарвыканкама за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія № 4 г. Баранавічы”, куды залічана яе дачка Яся Малашчанка, мовай навучання зацверджана руская. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
– У гэтым годзе Яся скончыла адзіны ў горадзе чацвёрты беларускамоўны клас СШ № 14,але ў сувязі са зменай месца жыхарства мы падалі заяву на навучанне ў пяты клас гімназіі № 4 і здалі іспыты. Дырэктар гімназіі Вадзім Шчарбакоў мяне адразу папярэдзіў, што гімназія цалкам рускамоўная,і Ясі прыйдзецца вучыцца па-руску, таму што фінансавых магчымасцяў для адкрыцця беларускамоўнага класа ў яго няма. Таму мы разам з бацькамі Алісы Філіпчык (другой вучаніцы беларускамоўнага класа СШ № 14) звярнуліся ў гарвыканкам, каб гарадскія чыноўнікі нам пасадзейнічалі ў фінансаванні беларускамоўнага навучання, – паведаміла Таццяна Малашчанка.
Яна адзначыла, што ў лісце з гарвыканкама паведамляецца, што з 23 па 25 жніўня 2014 года з бацькамі вучняў 5-х класаў гімназіі № 4 будуць праведзены сумоўі на прадмет выбару мовы навучання. Пры ўмове, што не менш за 24 вучні і іх законныя прадстаўнікі дадуць пісьмовую згоду на навучанне прадметаў на беларускай мове, такі клас будзе адкрыты.
Таццяна Малашчанка сказала, што Яся не ўяўляе, як яна будзе навучацца не па-беларуску, але яны добра разумеюць, як цяжка стварыць такі беларускамоўны клас, калі ідзе працэс скасавання беларускамоўнай адукацыі па ўсёй краіне.
Фота: Яся Малашчанка грае “Купалінку” на адкрыцці беларускамоўнай сядзібы “Ліцьвінаў кут”
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…