Categories: Грамадства

Мясцовыя ідэолагі заклапочаныя Дошкамі гонару і падпіскай на дзяржаўную прэсу

Афіцыйная газета Брэсцкага района “Заря над Бугом” змясціла артыкул пад красамоўным загалоўкам“Ідэолагам да ўсяго ёсць справа”, дзе распавядаецца пра выязны семінар-нараду з ідэалагічнымі кадрамі працоўных калектываў раёна. Паводле  Праваабарончага цэнтра “Вясна” 

Паводле публікацыі, сама нарада ідэолагаў была прsсвечана, перш за ўсё, выкананню дырэктывы прэзідэнта РБ №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”. Разам з тым, гаворка зайшла і пра іншыя “актуальныя”, на думку чыноўнікаў пытанні – наяўнасць стэндаў нагляднай агітацыі, паўсюднага існавання Дошак гонару, арганізацыі падпіскі на дзяржаўныя друкаваныя СМІ і павелічэння накладу раённай газеты. Чыноўнікі таксама лічаць, што “кожная арганізацыя прадпрыемства і ўстанова сёння павінны мець свой сайт, функцыянаванне якога будзе спрыяць прасоўванню тавараў на рынку”.

Сябра Беларускага Хельсінкскага камітэту Ігар Маслоўскі лічыць даволі красамоўнымі пытанні, якія абмяркоўваюцца на ідэалагічных нарадах. “Паводле беларускага заканадаўства, кожы чалавек мае права на свабоду выказвання свайго меркавання, сваіх перакананняў, права атрымліваць, захоўваць і распаўюджваць інфармацыю, – нагадвае Маслоўскі. – Але ў выпадку з нарадай у Брэсцкім раёне атрымліваецца, што работнікі ідэалагічнага аддзелу, напрыклад, наўпрост звязаны з арганізацыяй падпіскі на дзяржаўныя друкаваныя СМІ і адказныя за павялічэнне накладу афіцыйнай “раёнкі”. Таму нічога дзіўнага, калі пасля такіх нарадаў з’яўляюцца лісты на адрас кіраўнікоў прадпрыемстваў з загадам правесці падпіску на тое ці іншае дзяржаўнае выданне. І ніякай свабоды выбару ўжо няма”.

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

15 гадзін ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

6 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago