Заяўку на правядзенне імпрэзаў падавалі чальцы Аргкамітэту святкавання 500-х угодкаў бітвы пад Оршай. Намеснік старшыні аргкамітэту, мастак Мікола Купава атрымаў афіцыйны ліст з забаронай ад Аршанскага райвыканкаму. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Афіцыйная прычына забароны – гэта адсутнасць дамоў на абслугоўваньне акцыі з міліцыяй, паліклінікай і службай ЖКГ. Такія дамовы, згодна з рашэннем мясцовага выканкаму, заяўнік мусіць заключыць яшчэ да звароту па дазвол. Праз тое, што дамовіцца з гэтымі службамі немагчыма, бо гэткіх паслугаў яны не аказваюць, аршанскія ўлады на працягу апошніх 4 гадоў не далі ніводнага дазволу ні на якія масавыя мерапрыемствы з ініцыятывы мясцовых актывістаў.
“Калі мы дасылалі заяўку, вялікай надзеі на станоўчы адказ і не было. Але, каб аршанскія ўлады пагадзіліся, што бітва пад Оршай – гэта знакавая гістарычная падзея, а 500-я ўгодкі – гэта важная дата, яны напісалі б нам, што і ў якім парадку трэба зрабіць, каб атрымаць дазвол. Маглі б і дапамагчы ў арганізацыі – тады ніякія дамовы на абслугоўванне зусім не патрэбныя. Аднак райвыканкам цягнуў з адказам да апошняга, і за 5 дзён да мерапрыемства даслаў ліст з забаронай”, — кажа Мікола Купава.
Паводле спадара Купавы, ва ўрачыстых імпрэзах на Крапівенскім полі, дзе 8 верасня 1514 году адбылася славутая бітва, гатовыя ўзяць удзел некалькі соцень чалавек, у тым ліку запрошаны прадстаўнікі замежных амбасадаў. Урачыстасці запланаваны на 6 верасня: набажэнства, экскурсія па Оршы і паездка на Крапівенскае поле, дзе збіраліся правесці ўскладанне кветак да памятнага знаку, усталяванага дэмакратычнымі актывістамі, і канцэрт.
Мікола Купава ўпэўнены, што адзначаць 500-годдзе гістарычнай бітвы пад Воршай трэба ў любым выпадку:
“Гэта законнае права кожнага беларуса – адзначаць важныя падзеі ў гісторыі сваёй краіны і дзяржавы. Кагосьці палохае “ідэйная неадпаведнасць” аршанскай перамогі: 8 верасня 1514 года войска ВКЛ перамагло ўтрая большае войска Маскоўскага княства, і святкаванне гэтай падзеі некаторыя расцэньваюць як дэмарш у дачыненні да сучаснай Расіі. Але ж мы гаворым зусім не пра гэта! Нам важна, каб сённяшнія беларусы адчувалі сябе спадкаемцамі вайсковай славы сваіх продкаў, нашчадкамі мужных змагароў супраць любой варожай навалы”.
Верагодна, што пасля атрымання афіцыйнай забароны святкаванне давядзецца праводзіць у іншым фармаце. І Мікола Купава ўсё ж спадзяецца, што аршанскія ўлады не стануць чыніць перашкодаў.
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…