Categories: Наша Мова

Кампанія “Наша мова”: 8 яскравых беларускіх падзей

У апошнія дні лета прайшлі завяршальная фотагульня і выніковая вячэра ад кампаніі “Наша мова” пад эгідай АРР “Дзедзіч”. Звычайна з надыходам восені, халодных і даждлівых вечароў успамінаецца ўся цяплыня мінулага лета: самыя яскравыя моманты, сустрэчы з новымі людзьмі, прыгоды і фэсты, што атрымалася наведаць, вандроўкі па роднаму краю ды за мяжу. З гэтай нагоды актывісты гісторыка-культурнага аб’яднання “Харугва” нагадалі самыя яскравыя падзеі кампаніі “Наша мова” для ўсіх жадаючых і неабыякавых берасцейцаў у вечары, 29 жніўня.

Прагулка па адметных падзеях берасцейскай кампаніі “Наша мова”

Пачалося ўсё з паштоўкі “Кахай па-беларуску” да дня ўсіх закаханых. Вялікі дзякуй творцу Яўгену Ангалюку, які набраў 132 галасы з працай “Кахаю цябе”.

…Фотаздымач – лепшы сябар за аловак ці акварэлі (інтэрв’ю з пераможцам).

У дзень святога Валянціна актыўная берасцейская моладзь павіншавала жыхароў беларускамоўнымі валянцінкамі Яўгена Ангалюка. У выніку – добры настрой, цеплыня і ўсмешкі людзей.

Яўген Ангалюк і паштоўка пераможца

Беларуская падзея № 2берасцейскі ВЕРШнік. Асноўнымі ўдзельнікамі былі маладыя паэты. Верш пра паміраючую вёску, настаўніцы беларускай і замежных моў, атрымаў галоўны прыз – электронную кнігу.

…Кожны год прылятаюць буслы, а гэта добры знак (інтэрв’ю з настаўніцай).

Фотападзея № 3 – конкурс “Фотамаўленне”. Цалкам любы берасцеец мог удзельнічаць. Быў патрэбен толькі апарат, які робіць любой якасьці фотаздымкі, увага і назіральнасць удзельніка.

Пераможца ў намінацыі – “Мова якой ганаруся”

Пераможца ў другой намінацыі – “Беларуская бязглуздзіца”

Наступная акцыя была праведзена для самых маленькіх жыхароў Берасця – “Мова дзеткам”. У межах акцыі актывісты наведалі школкі з імпрэзамі і падарункамі.

Фотарэпартаж з беларускай хвілінкі ў школцы № 18

Але самая яскравая ідэя акцыі – гэта стварэнне берасцейскім дызайнерам Ганнай Яцкевіч беларускай народнай казкі “Дзяцел, лісіца і варона”.

Пазнаёміцца з кніжкай для дзетак можна ў матэрыяле на АРР “Дзедзіч” і на сайце дызайнера –  Anna Bell Design.

Падзея № 5 была прысвечана небеларускамоўным жыхарам Берасця. “Дзённік беларуса” трэба было скласці па выніках дня маўлення на беларускай мове. Уражанні, складаныя моманты, поспехі берасцейцы адлюстроўвалі на бумазе. Прыемна, што ахвотных паразмаўляць на беларускай мове было ні адзін, ні два.

…Было трохі крыўдна, што наша родная мова не ўспрымаецца людзьмі…(пераможца конкурсу падзялілася ўражаннямі ад кіроўцы маршруткі, рэпетытару, маці і сяброўкі, дзённік № 3)

Гульня па вуліцы Савецкай з падзеяй № 6 – “Міфы пра беларускую мову”. Амаль 300 асобнікаў актывісты кампаніі раздалі за паўтары гадзіны ў халодны дождж і вецер. Дзякуй усім жыхарам Берасця. Амаль кожны спрабаваў сказаць або “дзякуй”, або “калі ласка”. Прыемна было сачыць за ініцыятыўнай берасцейскай моладзю, гасцямі з-за мяжы і адказваць на пытанні пра мэту акцыі.

Фотаздымкі з акцыі:

І вось падыйшлі да вандроўкі па вольнай Берасцейшчыне. Актыўныя ўдзельнікі кампаніі на два дні наведалі тыя мясціны, якіх няма ў сучасных паездках турфірм. Маладзёны ўбачылі Малыя Сяхновічы, Ястрамбель, Паланэчка, Грушаўку, Флер’янава і Нача.

Уражанні ўдзельнікаў паездкі можна прачытаць і пабачыць мясціны ў рэпартажы ААР “Дзедзіч”.

Завяршальная падзея – сапраўдная беларуская фотагульня, а можа і квэст. Фотарэпартаж і вынікі квэсту чакайце ў наступным матэрыяле на АРР “Дзедзіч”.

Берасцейцы, ахвотныя і неабыякавыя, калі ў Вас ёсць ідэі, як палепшыць кампанію “Наша мова” і таксама папулярызаваць беларускую мову, пішыце нам! Мы радыя ўсім, абмежаванняў няма!

Электронны адрас:  harugvabrest@gmail.comці кантакты АРР “Дзедзіч”

 Аўтар тэксту: Наталія Гарайкіна

Фотаздымкі: прэс-служба АРР “Дзедзіч”

dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago