GFPS-Polska аб’яўляе прыём заяваў на стыпендыю ў Польшчы на летні семестр 2015 года (сакавік-ліпень) длястудентаў і выпускнікоў ВНУз Беларусі. Дэдлайн 31 кастрычніка 2014!
Навукова-культурная стыпендыя, якую прысуджае GFPS-Polska і Фонд Польска-Нямецкага супрацоўніцтва, прызначана для асобаў, якія вылучаюцца добрымі вынікамі ў вучобе, з цікавымі праектамі і даследаваннямі. Ад кандыдатаў мы патрабуем камунікатыўных ведаў польскай мовы (вуснай і пісьмовай), гатоўнасць актыўна ўдзельнічаць у навуковым, культурным і грамадскім жыццы акадэмічнай супольнасці ў час вучобы ў Польшчы. Вітаюцца кандыдаты, якія могуць пацвердзіць сваю дзейнасць у інтарэсах няўрадавых арганізацый, удзел у грамадзянскіх ініцыятывах або выдатныя навуковыя дасягненні (удзел у канферэнцыях, мерапрыемствах у навуковых колах).
Што GFPS прапаноўвае:
– 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;
– магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;
– магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;
– апеку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;
– удзел у трох семінарах – Днях гарадоў у Чэхіі, а таксама Форуме ў Польшчы;
– стыпендыю памерам 1450 злотых у месяц;
– сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё.
Неабходны набор дакументаў:
– запоўненая анкета;
– матывацыйны ліст на польскай мове (не больш за 2 старонкі фармата A4, каля 1800 знакаў на старонку);
– план побыту ў Польшчы на польскай мове, які ўтрымлівае апісанне праекту, для удзелу у стыпендыяльнай праграме (не больш за 2 старонкі фармата A4, каля 1800 знакаў на старонку);
– даведка з навучальнай установы з указаннем сярэдняга бала падчас усяго тэрміна навучання альбо копія дыплома аб вышэйшай адукацыі;
– сертыфікат або копію дакумента, які пацвярджае веданне польскай мовы на ўзроўні, які дазваляе свабодную камунікацыю;
Уся дакументацыя мусіць быць дасланая ў электронным выглядзе! Заяўкі і магчымыя пытанні неабходна дасылаць на адрас: stypendia-by@gfps.pl. Сумоўі з кандыдатамі, якія пройдуць першы этап адбора, адбудуцца на польскай мове ў Мінску ў пачатку лістапада.
Падрабязнасці на сайце www.gfps.pl
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…