Categories: Адукацыя

У Беларусi студэнты не дастаткова плацяць за вучобу?

Віцэ-прэм’ер Тозік на сустрэчы з рэктарамі ўніверсітэтаў, якая праходзіла на базе Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, заявіў, што студэнты-платнікі мусяць плаціць за адукацыю болей: «Студэнты павінны цалкам пакрываць выдаткі за сваё навучанне», пiша моладзевы сайт generation.by

«Звяр­таю ўва­гу рэк­та­раў на тое, што плат­ная фор­ма на­ву­чан­ня не па­він­на быць страт­най, — цытуе словы А.Тозіка газета «Звязда». — Ка­лі за­хоў­ваць пад­рых­тоў­ку «плат­ні­каў», то сту­дэн­ты па­він­ны цал­кам па­кры­ваць вы­дат­кі за сваё на­ву­чан­не, а не так, як гэ­та адбываеццаа сён­ня, ка­лі па­ло­ву вы­дат­каў бя­рэ на ся­бе дзяр­жа­ва, — акрэс­ліў сваю па­зі­цыю Ана­толь То­зік. — Бо гэ­та ўжо мож­на рас­цэнь­ваць як ня­мэ­та­вае вы­ка­ры­стан­не бюд­жэт­ных срод­каў».

Беларускія ВНУ рэгулярна падвышаюць аплату за навучанне. Сёлета многія ўніверсітэты істотна не дабралі платнікаў, бо з-за дэмаграфічнай сітуацыі колькасць абітурыентаў змяншаецца. Эканамічныя страты, якія церпяць беларускія ВНУ, урад намагаецца кампенсаваць павялічэннем колькасці замежных студэнтаў. Але пакуль не надта паспяхова.

Тым часам з гэтага навучальнага году ў Германіі ўніверсітэты ўсіх зямель цалкам адмянілі плату за навучанне, у тым ліку для замежных студэнтаў.

У большай часцы Еўрапейскага саюзу вышэйшая адукацыя бясплатная альбо яе кошт не перавышае 1000 еўра. Кошт да адукацыю ў Беларусі, напрыклад, на факультэтах БДУ сёлета складае ад 1200 да 1700 еўра. Большасць беларускіх студэнтаў атрымліваюць адукацыю за ўласныя грошы, а тыя хто навучаюцца за бюджэтны кошт, абавязаныя адпрацоўваць пасля заканчэння ВНУ прымусовае размеркаванне.

Крынiца: generation.by

Darya

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

21 гадзіна ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

6 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago