Цэнтр прававой трансфармацыі абвяшчае набор на дыстанцыйны курс “Абарона персанальных дадзеных: тэорыя, гісторыя, практыка”. Курс прызначаны для тых, хто цікавіцца праблемай абароны прыватнасці ў лічбавым свеце.
Мэта курса – уводзіны ў агульны кантэкст праблематыкі абароны персанальных дадзеных.
Слухачы атрымаюць уяўленне аб разнастайных падыходах да панятка “персанальныя дадзеныя”, задачах абароны дадзеных у кантэксце сацыяльна-этычнай праблематыкі, структурных элементах абароны дадзеных як праблемы публічнай палітыкі, стратэгіях і формах прававога рэгулявання дадзенай праблематыкі.
Курс разлічаны на 10 тыдняў і ўключае анлайнавыя семінары і практыкумы, вочныя кансультацыі, напісанне эсэ.
У межах курса прадугледжаны навучальны візіт у Швецыю.
Заяўка
Зацікаўленыя кандыдаты мусяць падрыхтаваць кароткую біяграфію ці жыццярыс (не болей за 100 словаў), матывацыйны ліст (не болей за 100 словаў). Заяўкі дасылаюцца на адрас infolawtrend@gmail.com з пазнакай “Абарона персанальных дадзеных”.
Дэдлайн – 5 лістапада 2014 г.
Інфармацыю аб праграме курса можна знайсці на сайце www.lawtrend.org
Крыніца: adukacyja.info
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…