Зборнік маналогаў людзей, якія разважаюць пра ператварэнні свайго ўнутранага свету. Пра тыя шляхі, якія прывялі іх да ўсведамлення важнасці беларускасці: ведання гісторыі, культуры, беларускай мовы.
Зборнік маналогаў у жанры дакументальна-мастацкай прозы стаўся вынікам праекту, рэалізаванага на сайтах Budzma.org i Tut.by. »Як стаць беларусам. Сто гісторый» — гэта збор аповедаў людзей, якія ў розны час адкрылі адзін з бакоў свайго «я». Праз праз пошук схаванага, праз любоў, праз пратэст, праз логіку і містыку, праз пачуццё справядлівасці і прагу хараства яны прыходзілі да важнасці ўсвядоміць сябе Кімсьці, і ў тым ліку — беларусам. Кніга аб’ядноўвае людзей самых розных узростаў і заняткаў. Ад земляроба да праграміста, ад інжынера да музыканта.
Сярод сотні герояў кнігі шмат знаёмых імёнаў: Сяргей Міхалок, Віталь Гуркоў, Уладзімір Арлоў, Андрэй Кудзіненка, Сяргей Дубавец, Яўген Калмыкоў, Ганна Кісліцына, Андрэй Курэйчык, Жана Літвіна, Сяргей Харэўскі і Валянцін Акудовіч і іншыя. Некаторыя з іх прыйшлі на прэзентацыю і трапілі пад ўвагу прыхільнікаў, раздаўшы аўтографы.
Севярын Квяткоўскі, медыя-пісьменнік. «Фрашкі да пляшкі» (2007) — суплёт кароткіх іранічных замалёвак жыцця беларускага непадцэнзурнага асяродку. Кніга атрымала прэмію «Залатая літара». «Падарунак для Адэлі» (2012) — навелы, якія збольшага друкаваліся ў газеце «Наша Ніва», а таксама на некаторых літаратурных сайтах. «Як стаць беларусам» (2014): вынік дакументальна-мастацкага праекту.
Пампуйце і чытайце: http://journalby.com/files/kviatkouski-belarusam.pdf
Крыніца: zapraudu.info, generation.by