Categories: Культура

«Як стаць беларусам. Сто гісторый» — новая кніга Севярына Квяткоўскага.

Зборнік маналогаў людзей, якія разважаюць пра ператварэнні свайго ўнутранага свету. Пра тыя шляхі, якія прывялі іх да ўсведамлення важнасці беларускасці: ведання гісторыі, культуры, беларускай мовы.

Зборнік маналогаў у жанры дакументальна-мастацкай прозы стаўся вынікам праекту, рэалізаванага на сайтах Budzma.org i Tut.by. »Як стаць беларусам. Сто гісторый» — гэта збор аповедаў людзей, якія ў розны час адкрылі адзін з бакоў свайго «я». Праз праз пошук схаванага, праз любоў, праз пратэст, праз логіку і містыку, праз пачуццё справядлівасці і прагу хараства яны прыходзілі да важнасці ўсвядоміць сябе Кімсьці, і ў тым ліку — беларусам. Кніга аб’ядноўвае людзей самых розных узростаў і заняткаў. Ад земляроба да праграміста, ад інжынера да музыканта.

Сярод сотні герояў кнігі шмат знаёмых імёнаў: Сяргей Міхалок, Віталь Гуркоў, Уладзімір Арлоў, Андрэй Кудзіненка, Сяргей Дубавец, Яўген Калмыкоў, Ганна Кісліцына, Андрэй Курэйчык, Жана Літвіна, Сяргей Харэўскі і Валянцін Акудовіч і іншыя. Некаторыя з іх прыйшлі на прэзентацыю і трапілі пад ўвагу прыхільнікаў, раздаўшы аўтографы.

А яшчэ гэта кніга людзей, якіх ад пачатку ХХІ ст. клічуць беларусацэнтрычнымі: яны глядзяць на сябе, сваю краіну і цэлы свет сваімі ўласнымі вачыма.
Даведка:

Севярын Квяткоўскі, медыя-пісьменнік. «Фрашкі да пляшкі» (2007) — суплёт кароткіх іранічных замалёвак жыцця беларускага непадцэнзурнага асяродку. Кніга атрымала прэмію «Залатая літара». «Падарунак для Адэлі» (2012) — навелы, якія збольшага друкаваліся ў газеце «Наша Ніва», а таксама на некаторых літаратурных сайтах. «Як стаць беларусам» (2014): вынік дакументальна-мастацкага праекту.

Пампуйце і чытайце:  http://journalby.com/files/kviatkouski-belarusam.pdf

Крыніца:  zapraudu.info, generation.by

 

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

4 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

3 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

3 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago