Categories: Грамадства

Інтэрнэт-каментатары могуць сесці на два гады

За абразлівыя каментары, паклёп і за ўсё іншае, што можа не спадабацца ці падацца хлуснёю будуць наказваць афіцыйна – адпаведныя папраўкі ў закон «Аб сродках масавай інфармацыі» былі прынятыя 17 снежня Палатай Прадстаўнікоў. Што з гэтага выцякае?

За абразлівыя выказванні (прычым зусім неважна ці гэта артыкул у блогу, ці толькі ананімны камент) прадугледжана пакаранне да двух гадоў.

За заклікі да захопу ўлады ў Беларусі альбо да яе гвалтоўнай змены – да 5 гадоў калоніі.

За крадзеж з выкарыстаннем кампутарнай тэхнікі ў буйным памеры прыйдзецца сядзець ад 3 да 7 гадоў (цяпер ад 3 да 10). Але дадаткова можа быць спагнаны штраф. 

Акрамя таго, законапраект прадугледвае стварэнне рэестру распаўсюджвальнікаў інфармацыі, а парушэнне вядзе за сабою пісьмовыя папярэджанні з далейшай магчымасцю забароны на занятак гэтай дзейнасцю.

Калі ўладзе не спадабаецца размешчаная інфармацыя на інтэрнэт старонцы, па патрабаванні дзяржаўнага органа інтэрнэт-рэсурс будзе абавязаны размясціць абвяржэнне раней размешчанай інфармацыі і выдаліць яе. Інакш – блакаванне інтэрнэт рэсурсу.

Ці не падаецца вам, што гэта ўсё крыху падобна да нейкага школьніка-адміна суполкі Укантакце, які баніць усіх налева ды направа за усё, што яму не падабаецца? Аднак, гэта хутчэй сумна, чым смешна. І прычыны такіх законапраектаў болей, чым зразумелыя.

З боку ўлады папраўкі пракаментавала міністр інфармацыі Лілія Ананіч. Па яе словах усё гэта дзеля светлай мэты – Беларусь павінна быць максімальна абаронена ад кантэнту, у тым ліку і ў інтэрнэце, разбуральнага для канстытуцыйнага ладу краіны.

Больш падрабязна пра абгрунтоўванні неабходнасці законапраекта чытайце тут і тут.

То бок, афіцыйная версія  – як заўсёды – толькі дзеля інфармацыйнай бяспекі і усё праз жаданне абараніць бязвінных.

Цікава заўважыць і тое, што вясною падобны праект быў прыняты у Расеі (што атрымала вельмі шмат рэзанансуяшчэ і яшчэ) і летам ў Казахстане (каму цікава можна паглядзець тут).

Вось такая свабода слова у нас, хочацца дадаць. Добра канешне, што не Паўночная Карэя і нам пакуль СМІ не расказваюць, што наша каманда паехала на чэмпіянат свету па футболу і ўсіх там перамагла, у той час, як каманда тая дзяржаўнай мяжы не перасякала. Але ж яно недзе ўжо на шляху да “светлай будучыні”.

Чытаць болей:

virtual.brest.by

1863x.com

belta.by

 

Darya

Recent Posts

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 дзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

5 дней ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

5 дней ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

5 дней ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago

Манастыр Бернардзінак у Берасці. Што мы пра яго ведаем?

У гістарычныя часы на тэрыторыі Берасця ўзвышаўся велічны бернардзінскі манастыр, заснаваны яшчэ ў першай палове…

2 тыдні ago