Categories: Грамадства

Праверка беларускай арфаграфіі стала даступнай і ў новых версіях MS Office

Афіцыйнай падтрымкі правапісу беларускай мовы дагэтуль не існуе ў прадуктах кампаніі Microsoft, аднак энтузіясты здаўна ствараюць альтэрнатыўныя рашэнні. Доўгі час праблемай з’яўлялася адсутнасць такіх распрацовак, якія падтрымліваюць версіі Word 2007 году і пазнейшыя.

Час, калі многія беларускамоўныя карыстальнікі Word вымушана сядзелі на MS Office 2003, падобна, сыходзіць у гісторыю разам з прадуктам pravapis, які падтрымліваў толькі старыя версіі Word 2003 году. Групоўка «Беларускі N-corpus» распрацавала слоўнік, які даступны для вольнага спампоўвання і падтрымлівае версіі MS Office 2007-2013.

«Корпус мае больш за 50 тысяч тэкстаў (~30 млн. словаўжыванняў) мастацкай літаратуры (проза і вершы) і публіцыстыкі з граматычнай разметкай і пашпартызацыяй (аўтар, назва твора і г.д.), — пішуць стваральнікі праекта.

Слоўнік падыходзіць:

  • для Microsoft Word версій 2007, 2010, 2013
  • для LibreOffice/OpenOffice
  • для Mozilla Firefox/Thunderbird

Лексіка-граматычная база і рухавік корпусу распаўсюджваюцца на ўвамовах свабодных ліцэнзій. Аўтары вітаюць любую дапамогу ў сваёй дзейнасці ( прапановы і крытычныя заўвагі, вычытаныя тэксты (з выходнымі звесткамі), дапамога ў зняцці аманіміі і інш).

generation.by

Marta

View Comments

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

23 гадзіны ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

6 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago