Брэст стаў другім горадам у Беларусі, дзе адкрыліся моўныя курсы “Мова нанова дзеткам”.
На першыя заняткі бацькі прывялі больш як 20 дзяцей. Курсы вядзе настаўніца пачатковых класаў і маці трох дзяцей Аляксандра Грынь.
Самі курсы пераехалі на новае месца, таму тэма першага ў 2015 годзе занятку для дарослых гучала як “Улазіны”.
Таксама ў межах “Мова нанова Берасце” стартаваў буккросінг.Заўважым, што ўпершыню курсы “Мова нанова дзеткам” з’явіліся ў Мінску. Следам за Брэстам яны адкрыюцца ў Гродне.