Categories: Культура

Новы міністр адукацыі таксама абяцае вярнуць выкладанне гісторыі Беларусі і геаграфіі на беларускую

Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў асцярожна, але шматабяцальна, выказаўся ў падтрымку пашырэння беларускай мовы ў сферы адукацыі. Падобная ініцыятыва яго папярэдніка Сяргея Маскевіча праіснавала два месяцы.

  «На мой погляд, мы прыйдзем да таго, што ў нас больш за палову прадметаў будуць на беларускай мове», – заявіў Жураўкоў 21 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Чыноўнік паабяцаў, што да канца студзеня прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, сярэдніх школ і раённых аддзелаў адукацыі абмяркуюць пытанне выкладання гісторыі Беларусі і геаграфіі на беларускай мове.

«Потому что надо понимать «родную мову», и говорить об истории Беларуси на другом языке – неправильно», – запэўнівае міністр.

Тэма беларускай мовы была ўзнятая на прэс-канферэнцыі пасля просьбы журналістаў аб каментары міністра наконт нечакана станоўчага выказвання Лукашэнкі пра беларускую мову на з’ездзе БРСМ:

«Культура – вось што робіць беларуса беларусам, а не проста «тутэйшым», у якой бы кропцы зямнога шара ён не знаходзіўся. Не толькі наша багацце – літаратура, музыка, архітэктура, – але і мова, якую мы павінны ведаць, гісторыя, якую мы павінны памятаць, і каштоўнасці, якія мы павінны паважаць».

Міністр стараўся выказвацца вельмі асцярожна: «Гэты працэс [падтрымку беларускай мовы] нельга насаджваць і ўкараняць сілай».

«Ёсць паняцце «мы беларусы». У душы мы ўсе беларусы і любім сваю краіну. Але ў нас большасць людзей рускамоўныя, і ў гэтым, напэўна, нічога дрэннага няма, – разважае Міхаіл Жураўкоў. – Самае галоўнае, каб мы адчувалі сябе грамадзянамі нашай краіны і любілі яе. Раз у нас дзвюхмоўе, натуральна, развіваючы сваю «мову», трэба яе больш прапагандаваць і паказваць прыклады, як прыгожа яна гучыць. Тады людзі загавораць на ёй».

Міхаіл Жураўкоў адзначыў, што назіраў за размовамі студэнтаў у сацыяльных сетках і пабачыў там групы студэнтаў, што камунікуюць беларускай мовай. Міністр бачыць у гэтым натуральны працэс і жаданне карыстацца беларускай сярод моладзі:

   «Ён павінен ісці знутры – са студэнцкага асяроддзя. Я ўважліва глядзеў сацыяльныя сеткі. Ёсць групы студэнтаў, якія там маюць зносіны паміж сабой па-беларуску, і гэта нармальна. Працэс ідзе, ён ідзе нармальна».

На заўвагу журналістаў, што працэс пашырэння беларускай мовы ідзе без удзелу Міністэрства адукацыі, чыноўнік адзначыў, што так падаецца з боку. І на самой справе, напрыклад, у БДУ такімі пытаннямі займаюцца.

    «У сістэме вышэйшай адукацыі, у БДУ, я назіраю, што непадагрэтая нармальная цікавасць да беларускай мовы сярод студэнтаў узрастае. На гістарычным факультэце, філалагічным усе студэнты размаўляюць на беларускай мове, але і студэнты тэхнічных спецыяльнасцей таксама гавораць па-беларуску. Выкладчыкі з задавальненнем гавораць, што з задавальненнем слухаюць адказы студэнтаў на беларускай мове».

generation.by

Marta

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago