Экалогія

Беларусы здымаюць відэа пра экалогію: новы ролік з'явіўся ў Байнэце

Серыя відэаролікаў “Культура пачынаецца з цябе” папаўняецца новымі сюжэтамі і трапляе ў Сеціва, на старонкі сацыяльных сетак і буйных СМІ.

У новым відэа “Экалогія пачынаецца з цябе” на плячах людзей з’яўляюцца пакеты са смеццем, якія з цягам часу становяцца толькі цяжэй, а людзі працягваюць цягнуць іх на сабе, нават не заўважаючы гэтага.

Ініцыятыва ладзіцца Майстэрняй сацыяльнага кіно, якая была створана, каб рабіць грамадскія праблемы Беларусі і варыянты іх рашэння больш нагляднымі. Майстэрня звярнулася да беларускага бізнеса, каб разам стварыць добрую сацыяльную рэкламу. Стваральнікі відэа ўдзячныя за падтрымку праекта мабільнаму аператару Velcom, інтэрнэт-правайдэру “Атлант Тэлекам”, кaмпаніі “Хенкель Баўтэхнік”.

Усе папярэднія іміджавыя ролікі – “Яднай у сабе культуру!”, “Мова пачынаецца з цябе”, а таксама новае відэа “Экалогія пачынаецца з цябе” – аўтары плануюць паказаць шырокай аўдыторыі на тэлебачанні.

news.tut.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *