У межах праекта галерыі “Ў” ArtPlatform адбылася лекцыя Міланы Драцэвіч, аднаго з самых вядомых спецыялістаў у галіне культурнай палітыкі.
Даведка: Мілена Драгічэвіч Шэшыч – міжнародны эксперт у галіне культурнай палітыкі і менеджменту ў галіне культуры, кіраўнік секцыі ЮНЕСКА па культурнай палітыцы і менеджменту, прафесар і дэкан факультэта драматычных мастацтваў Універсітэта мастацтваў у Белградзе (Сербія).
Яна была дарадцам міністра культуры Рэспублікі Сербія (2006-2007) і працавала ў якасці эксперта ў шэрагу міжнародных арганізацый, у тым ліку ЮНЕСКА, Савета Еўропы, Еўрапейскага культурнага фонду, Інстытута адкрытага грамадства, ENCATC, Marcel Hicter Foundation, Pro Helvetia і British Council. Прафесар Драгічэвіч Шэшыч з’яўляецца аўтарам 15 кніг і больш за 100 артыкулаў па шырокаму колу пытанняў, у тым ліку арт-менеджменце, культурнай палітыцы і міжкультурных адносінам. Мілена Драгічэвіч Шэшыч была ўключана ў больш як 50 праектаў у галіне культурнай палітыкі і кіравання ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, у дзяржавахс ЕС і іншых краінах Еўропы, Міжземнамор’я, Каўказа і Цэнтральнай Азіі і Індыі.
У “Прасторы КХ” 6 лютага прайшла лекцыя “Сучаснае мастацтва як каталізатар сацыяльных зменаў”. Падобныя мерапрыемствы ўжо даволі даўно ладзяцца дзякуючы ініцыятыве тэатра “Крылы Халопа”, але супрацоўніцтва з галерэяй “Ў” адбылося ўпершыню.
Арт-дырэктар галерэі “Ў”, Ганна Чыстасердава, перад лекцыяй адзначыла, што гэта першы візіт Міланы ў Беларусь і падобная лекцыя ўжо прайшла ў Менску. Таксама дапамагаў праводзіць лекцыю Аляксей Барсёнак з часопіса ART AKTIVIST.
Лекцыя Міланы Драгічэвіч тычылася балканскага рэгіёна ў 90-я гг. калі тэрыторыя былой Югаславіі перажывала цяжкі перыяд. З’явілася такая з’ява як “Мастацтва супраціву”, калі мастакі актыўна ўдзельнічалі ў сацыяльным і палітычным жыцці грамадства. Адбыўся байкот нацыянальных культурных інстытуцый і замест іх мастакі ўжо Сербіі, Босніі і Герцагавіны, а таксама іншых караін, стваралі свае незалежныя платформы. У іх сучаснае мастацтва развівалася нават у такіх складаных палітычных умовах.
Мілана Драгічэвіч прыводзіла шмат цікавых прыкладаў прац мастакоў, якія звярталі ўвагу на вострыя сацыяльныя і палітычныя праблемы гэтага рэгіёна ў канцы ХХ-пачатку ХХІ стагоддзяў у Балканскім рэгіёне.
Лекцыя скончылася ёмістай цытатай Ханны Арэндт “Аб’екты, ідэалы – становяцца толькі тады значнымі, калі існуюць ў кантэксце сацыяльных адносін”.
Але на гэтым мерапрыемства не скончылася. Слухачы задавалі актуальныя пытанні і ўдзельнічалі ў дыскуссіі, а пасля шчыра падзякавалі за лекцыю і павіншавалі з днём народзінаў.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…