DzeЦікава & Ко

У Берасце «Дзедзіч» зладзіць «Любоўны гармідар»

У суботу, 14 лютага, у Берасце пройдзе майстар-клас традыцыйных беларускіх танцаў і гульняў, прымеркаваны да дня Святога Валянціна – «Любоўны гармідар».

Месца правядзення – ужо знаёмая берасцейцам пляцоўка «Дзедзіча» па вуліцы Маякоўскага, 46-1. Мерапрыемства арыентавана ня толькі для ўжо адбыліся пар, але і для самотных берасцейцаў. Сутнасць мерапрыемства заключаецца ў тым, каб усе жадаючыя даведаліся пра тое, як забаўляліся і праводзілі вольны час беларусы ў безінтэрнэтны час.

«Любоўны гармідар» пачнецца з імправізаванай «латарэі» – будзе адбывацца фарміраванне пар з тых, хто прыйшоў асобна, бо беларускія танцы занятак парны. Далей пройдуць майстар-класы па традыцыйных беларускіх танцах, якія будуць чаргавацца з актыўнымі народнымі гульнямі. Пасля майстар-класаў будзе абрана пара, якая лепш за ўсіх асвоіла мастацтва беларускага танца. У свабоднай і нязмушанай абстаноўцы берасцейцы змогуць далучыцца да традыцыйнай культуры ў яе сучасных праявах, а таксама паслухаць сапраўдную беларускую дуду.

«Нам бы хацелася паказаць моладзі, штонародныя танцыгэта не толькі вясковая культура, што беларусы і раней жылі ў гарадах і забаўляліся «па-гарадскому». На самай справе беларускія танцы і гульні вельмі займальныя і захапляльныя!».

«Мы прымяркоўваем «Любоўны гармідар» да Дня Закаханых не здарма, бо спецыфіка практычна ўсіх народных танцаў – парнасць. Для танца аднолькава патрэбныя і хлопцы, і дзяўчаты і менавіта праз танец у людзей можа паўстаць такое чароўнае пачуццё, як каханне!»- дзеляцца сваімі ўражаннямі арганізатары мерапрыемства.

Усім удзельнікам будуць падораны памятныя сувеніры.

Мерапрыемства пачнецца ў 18:30 па адрасе вул. Маякоўскага д. 46-1.

Усе пытанні можна задаць тут: vk.com і тут: [email protected]

lovegarmidar

Пакінуць адказ