Кожны з нас сутыкаўся з напісаннем розных прац – рэфератаў, курсавых, дыпломных прац. І заўсёды паўставала пытанне: як паглыбіцца ў тэму даследавання і не парушыць этычныя нормы? У гэтым артыкуле некалькі практычных парадаў.
Паводле слоўніка Merriam-Webster Online, “плагіят” азначае:
1) красці і выдаць (ідэі або словы іншага) як свае ўласныя
2) выкарыстоўваць чужую творчасць без спасылкі на крыніцу
3) здзейсніць літаратурны крадзеж
4) прадставіць як новую і арыгінальную ідэю або прадукт, які быў атрыманы з існуючай крыніцы.
Іншымі словамі, плагіят – акт махлярства. Гэта крадзёж чужой працы і хлусня пасля крадзяжу.
Але ці можна скрасці словы і ідэі?
У адпаведнасці з законам ЗША, так. Фармуляванне арыгінальных ідэй лічыцца інтэлектуальнай уласнасцю і абараняецца законамі аб аўтарскіх правах, як і арыгінальныя вынаходкі. Амаль усе формы выказванняў падпадаюць пад абарону аўтарскіх правоў, калі яны запісаны пэўным чынам (напрыклад, у выглядзе кнігі або камп’ютарнага файла).
Усё з наступнага лічыцца плагіятам:
1) подпіс чужой працы як уласнай
2) капіраванне без спасылкі
3) адсутнасць двукосся ў цытаванні
4) няслушная інфармацыя або крыніца цытаты
5) занадта шмат “чужой” інфармацыі – запазычанне складае большую частку вашай працы.
Наяўнасць плагіяту – не проста непрыемны інцыдэнт. Гэта можа быць ганьбой і «крыжом» на будучай кар’еры. Так, Карл-Тэадор цу Гутэнберг, міністр абароны Германіі, быў вымушаны сысці ў адстаўку з-за абвінавачванняў у наяўнасці плагіяту ў дісертацыі.
У большасці выпадкаў плагіяту можна пазбегнуць проста пазначыўшы спасылку на крыніцы.
Як пазбегнуць плагіяту:
1) Пракансультуйцеся з выкладчыкам. Калі сумняецеся, то абавязкова трэба запытацца ў выкладчыка, ён ці яна з радасцю вам адкажуць.
2) Зрабіце план працы. Трэба знайсці баланс паміж уласнымі ідэямі і цытатамі.
3) Выпісвайце цытаты.
4) Падчас напісання працы абавязкова стаўце цытату ў двукоссе.
5) Перафраз ідэі не з’яляецца плагіятам!
6) Аналізуйце інфармацыю пра аўтара цытаты.
Немагчыма цалкам пазбегнуць капіравання, але трэба паважліва ставіцца да працы іншых людзей і не забываць пра тое, што твае думкі таксама могуць скрасці.
adukacyja.info