Categories: Грамадства

Каханне, фільмы, падарожжы

Каб было больш прыемна і цікава вабіць вечар, novisa.by прапануе невялічкую падборку фільмаў, дзе ёсць і каханне, і падарожжы, і іх дзіўныя перапляценні.

1. «Вікі Крысціна Барселона» «Vicky Cristina Barcelona»

Здаецца, толькі Вудзі Ален здольны змясціць такую колькасць падзей у адзін фільм, каб ён пры гэтым заставаўся лёгкім і поўным сэнсу.
Амерыканкі Вікі і Крысціна адпраўляюцца на вакацыі ў Барселону, дзе сустракаюць маладога мастака Антоніа. Клубок падзей вакол іх адносінаў заблытваецца, яшчэ больш перчыку ў гэта дадае былая жонка Антоніа, і ўсё гэта на фоне цудоўных краявідаў сталіцы Каталоніі!
Фільм глядзіцца на адным дыханні, а пасля прагляду хочацца сабраць валізку і паехаць у Барселону, каб адчуць яе вольную, поўную рамантыкі, атмасферу. Раім вам так і зрабіць.

2. «На дарозе» «On the road»

Мяркуючы на пазве, фільм абяцае быць напоўненым падарожжамі, і гэта сапраўды так. Вельмі прываблівае тое, што стужка знятая па культавай кнізе Джэка Керуака «У дарозе», а акторы фільма, каб цалкам прасякнуцца яго атмасферай, тры тыдні жылі ў «лагеры бітнікаў».
Дзеянне адбываецца ў 1940  50-х. Малады пісьменнік Сэл троху заблытаўся ў сабе. Шукаць свой шлях яму дапамагае новы знаёмца Дзін, які зачароўвае Сэла з першых хвілін. Сябры адпраўляюцца ў вялікае падарожжа праз усю Амерыку ў пошуках свабоды, сэнсу і прыгод. Аўтаспын, дарога, блюз, сэкс, вольнае паветра і добрая аператарская праца  вось чаго ўдосталь ёсць у гэтым фільме.
Асцярожна, стужка натхняе на бязглуздыя аўтаспынныя вандроўкі!

3. «Арызонская мара» «Arizona Dream»

Рэжысура Кустурыцы  гэта заўсёды прывабна. Рэжысура Кустурыцы і музыка Брэгавіча  прывабна ўдвая больш.
Дзядзька Леа зацягнуў свайго пляменніка, летуценніка Аксэля, да сябе ў Арызону. Але гэта не адзінае падарожжа ў фільме, шмат вандровак адбываецца ў марах герояў. Дзядзька марыць, што пляменнік будзе прадаваць ягоныя кадылакі, Аксэль марыць пра Аляску і эскімосаў, каханка Аксэля, Элен, марыць пабудаваць самалёт і паляцець у Папуа-Новую Гвінею, а яе падчарка Грэйс хоча пераўтварыцца ў чарапаху.
Нешаблонны, выключна «кустурыеўскі» фільм з нечаканым развіццём падзей і сакавітымі характарамі  тое, што вам трэба ў гэты вечар.

4. «Сцежкі» «Tracks»

У гэтым фільме загадкавая Аўстралія і загадкавая сутнасць жанчыны паўстаюць перад намі ва ўсёй сваёй прыгажосці.
Маладая дзяўчына Робін вырашае пешкі перасекчы ўсю Аўстралію, з мэтай адчуць, што значыць рэальнае жыццё. Дапамагаюць ёй у гэтай вандроўцы чатыры вярблюды, сабака, і фатограф з «National Geographic», які перыядычна наведвае Робін, каб рабіць пра яе рэпартажы. За час падарожжа дзяўчына паспела ўсё: змагацца са шматлікімі небяспекамі, нарэшце закахацца ў фатографа, а таксама шмат чаго зразумець пра сябе і свет навокал.
Гэтая стужка добра падыходзіць для дзяўчын, якія плануюць самастойнае падарожжа. Таму будзьце ўважлівыя, мужчыны, заўтра вашая жанчына можа быць ужо на іншым канцы краіны, а то і далей.

5. «Закахацца да смерці» («Небяспечная ілюзія») / «The Necessary Death of Charlie Countryman»

Наркатычныя трыпы усё-такі натхняюць на падарожжы. Гэта кажам не мы, а галоўны герой фільма Чарлі.
Амерыканец Чарлі, па наказе сваёй памерлай маці, якую ён пабачыў падчас чарговага наркатычнага прыходу, адпраўляецца ў таямнічую Румынію ў горад Бухарэст. Там ён і знаходзіць сваё каханне, а разам з ім купу праблем з гарадскімі крымінальнымі аўтарытэтамі. Хлопец змагаецца да канца і часта рызыкуе жыццём, таму ўзровень рамантычнасці фільма зашкальвае.
Як высветлілася ў канцы, маці Чарлі ўсё-ткі мела на ўвазе не Бухарэст, а Будапешт. А мы ў сваю чаргу настойліва рэкамендуем вам з’ездзіць у абодва гэтыя гарады, каб ніколі іх не блытаць

Прыемнага вам прагляду.

Кахайце без межаў і падарожнічайце без віз!

novisa.by

Marta

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago