Categories: Медыя

На «Басовішча» вяртаецца конкурс

Фестываль «Басовішча» сёлета адбудзецца 17-18 ліпеня ў традыцыйным борыку мястэчка Гарадок у Польшчы. Арганізатары актыўна рыхтуюць праграму і ўжо распачалі перамовы па візавай падтрымцы для беларускіх гледачоў фэсту.

«Галоўнае, што атрыманае фінансаванне на гэты традыцыйны фэст, які сёлета пройдзе ў 26-ы раз», – расказвае старшыня Беларускага Аб’яднання Студэнтаў, якое ладзіць Басовішча, Ганна Пякарская ў гутарцы з Радыё Рацыя.

Фінансавай падтрымка ўжо ёсць ад Міністэрства адміністрацыі і ад Маршалкоўскай управы. Арганізатары разлічваюць з гэтай дапамогай правесці «сапраўды вельмі добры фестываль».

На «Басовішча» сёлета вяртаецца конкурсная праграма для маладых гуртоў.

«У гэтым годзе конкурс будзе. І вяртаемся да традыцыйнай конкурснай праграмы. Будзем прасіць гурты, каб дасылалі свае заяўкі журы, якое адбярэ самыя лепшыя гурты. А на фестывалю будзе галоўная частка конкурсу», – распавядае Ганна Пякарская.

Арганізатары ўжо правялі паспяховыя перамовы з шэрагам гуртоў, але чакаюць інфармацыі пра большае фінансаванне, ад якога будзе моцна залежыць музычная праграма «Басовішча-2015».
Ганна Пякарская распавядае, што візавае пытанне сёлета ўжо пачало вырашацца. Цягам апошніх некалькі год, не гледзячы на даволі значную ўвагу да візавай падтрымкі беларусаў з боку арганізатараў «Басовішча», дамовіцца з польскім кансулятам у Беларусі на зручную схему не атрымлівалася.

«У гэтым годзе пачалі старацца раней. Ужо цяпер праводзім размовы з консульствам, амбасадамі, так што маем надзею, што ўсё будзе ў парадку, і што дастанем у канцы канцоў гэтыя візы», – тлумачыць кіраўніца БАС.

Фестываль «Басовішча», які болей за чвэрць стагоддзя таму паўстаў, як імпрэза для моладзі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, паступова вырас да адной з самых важных штогадовых падзей беларускай музычнай альтэрнатывы. Асаблівасцю фэсту з’яўляецца студэнцкі дух, які трымаецца на ўсё новых пакаленнях Беларускага Аб’яднання Студэнтаў, што ладзяць «Басовішча».

generation.by

Marta

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

1 дзень ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

2 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

4 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago