Культура

У вёсцы Скокі згадвалі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

“Прыслаўная куліна” – творчая вечарына пад такою назваю прайшла ў вёсцы Скокі Берасцейскага раёну.

Яго арганізатарамі выступілі гісторыка-мемарыяльны музей Сядзіба Нямцэвічаў сумесна з украінскім навукова-педагагічным саюзам “Берагіня”. У цэнтры ўвагі была аднайменная народная балада XVII стагоддзя з выкарыстаннем фрагментаў музычных твораў прападобнамучаніка Афанасія Філіповіча і “Пінскай шляхты” Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Творы яскрава паказваюць літаратурную і музычную творчасць Беларускага Палесся, – распавёў адзін з галоўных арганізатараў мерапрыемства Віктар Мысюк:

– Для мяне і, думаю, для тых, хто прыйшоў, важна, што тут можна акунуцца ў традыцыю. І ў традыцыю не толькі народную, да якой прывыклі ўсе ў сем’ях, а да традыцыі элітарнай. Бо ў гісторыі кожнай культуры ёсць выдатныя аўтары, творцы, якія ў сваіх творах пераўзыходзяць якойсьці глыбінёю, гуманістычным зместам іншыя творы іншых творцаў.

У тэатральна-музычнай сустрэчы прынялі ўдзел берасцейскія клубы гістарычнай рэканструкцыі, украінскі бандурыст Тарас Кампанічанка, з музычнымі нумарамі выступілі сябры навукова-педагагічнага саюза ’’Берагіня’’.

budzma.by

sk-1024x612

 

Пакінуць адказ