Новым рэктарам ЕГУ абраны прафесар Дэвід Полік, які часова выконваў абавязкі рэктара. Кандыдатуру зацвердзіў агульны сход заснавальнікаў.
Пра абранне рэктарам Дэвіда Поліка паведамляе сайт Naviny.by. Амерыканскі прафесар прыехаў у Вільню год таму і пачаў працаваць прарэктарам і галоўным аперацыйным дырэктарам ВНУ. У кастрычніку ён стаў часова выконоваць абавязкі рэктара ЕГУ пасля таго, як з гэтай пасады сышоў Анатоль Міхайлаў.
Продкі (бабуля і дзядуля) Дэвіда Поліка (David Pollick) паходзяць з Беларусі, але ён не валодае ані беларускай, ані расейскай мовамі. Цяпер вывучае расейскую.
Спіс прэтэндэнтаў на пасаду рэктара ЕГУ уключаў шэсць імёнаў. У тым ліку тры грамадзяне Беларусі, а таксама тры грамадзяне ЗША.
Да прыезду ў Літву прафесар Полік займаў пасаду прэзідэнта ў чатырох амерыканскіх вышэйшых навучальных установах: школе Чыкагскага інстытута мастацтваў, каледжы Лебанон-Вэлі, Бірмінгемскім паўднёвым каледжы і Дзяржаўным універсітэце Нью-Ёрка (аддзяленне ў Кортландзе), дзе быў выканаўцам абавязкаў прэзідэнта і віцэ-прэзідэнтам па акадэмічных пытаннях. Таксама працаваў дэканам факультэта мастацтваў і навук і дацэнтам філасофіі ў Сіэтлскім універсітэце ў Вашынгтоне.
У біяграфіі новага рэктара ЕГУ нямала цікавых фактаў. Напрыклад, яго гучны сыход у адстаўку ў 2010 годзе з пасады прэзідэнта Бірмінгемскага паўднёвага каледжу пасля серыі бухгалтарскіх памылак і перарасходу фінансаў. Як піша al.com, Дэвід Полік «пакінуў элітную школу гуманітарных навук з глыбокімі фінансавымі цяжкасцямі».
Паводле дадзеных Forbes.com у 2010 David Pollick займаў трэці радок у спісе самых высокааплачваемых прэзідэнтаў прыватных каледжаў ЗША з прыбыткам $2.31 млн.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…